Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак: свет мае патрэбу ў Божай міласэрнасці  


Папа Францішак: свет мае патрэбу ў Божай міласэрнасціПра патрэбу ў Божай міласэрнасці ў наш час, калі свет усё больш і больш пакутуе ад войнаў і аддаляецца ад Нябеснага Айца, нагадаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 12 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане.

 

“Неўзабаве мы будзем святкаваць Нядзелю Божай Mіласэрнасці; яна была ўстаноўлена Янам Паўлам II, як таго пажадаў Пан Езус праз святую Фаўстыну Кавальскую амаль сто гадоў таму.

 

Сёння, калі свет усё больш і больш пакутуе ад войнаў і аддаляецца ад Бога, мы яшчэ больш маем патрэбу ў міласэрнасці Нябеснага Айца. Таму давайце маліцца: “Дзеля Яго балеснай мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету”, - заклікаў Святы Айцец.

 

Свята Божай Міласэрнасці адзначаецца ў Касцёле ў ІІ Велікодную нядзелю. 22 лютага 1931 года Езус Хрыстус аб’явіўся сястры Фаўстыне Кавальскай у кляштары сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Плоцку, і паведаміў аб сваім жаданні ўстанавіць гэта свята ў Касцёле, што і зрабіў святы Ян Павел ІІ у лістападзе 2000 года.

 

Аляксандр Панчанка – Vatican News


13.04.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier