Пошук

Каляндар

 

Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2023 на беларускім тэлебачанні  


Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2023 на беларускім тэлебачанніБелтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.

 

6 красавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»

  • 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

7 красавіка, Вялікая пятніца

  • тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
    • 19.00 — праграма «Вячэрні Віцебск» з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
  • тэлеканал «Беларусь 3»
    • 23.25 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Папы Францішка.

8 красавіка, Вялікая субота

  • тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск»
    • 13.00 — праграма «Вячэрні Віцебск» з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
  • тэлеканал «Віцебск»
    • 20.00 — праграма «Вячэрні Віцебск» з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
  • тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
    • 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з парафіі святога Юзафа ў Воршы
  • тэлеканал «Беларусь 1»
  • 21.45 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

9 красавіка, Вялікдзень

  • тэлеканал «Беларусь 1»
    • 7.15 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
  • тэлеканал «Беларусь 3»
    • 7.55 — Размовы пра духоўнае. Вялікдзень
    • 8.05 — Святыні Беларусі
    • 17.00 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».

Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 6 і 8 красавіка трансляцыі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.

 

Паводле Catholic.by


7.04.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier