Пошук

Каляндар

 


10.07.2023
Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў9 ліпеня 2023 года Папа назваў імёны новых кардыналаў. Ён зрабіў гэта пасля малітвы Анёл Панскі, якую правёў з акна апостальскага палаца для сабраных на плошчы святога Пятра вернікаў.

 

На кансіторыі, які Францішак анансаваў на 30 верасня 2023 года, кардынальскую годнасць атрымаюць: арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў; арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў; арцыбіскуп Віктар Мануэль Фернандэс, прэфект Дыкастэрыі веравучэння; арцыбіскуп Эміль Поль Шэрыг, апостальскі нунцый; арцыбіскуп Крыстоф Луі Іў Жорж П’ер, апостальскі нунцый; арцыбіскуп П'ербатыста Піцабала, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма; арцыбіскуп Кейптаўна Стывен Брыслін; арцыбіскуп Кордавы Анхель Сіста Росі; арцыбіскуп Багаты Луіс Хасэ Руэда Апарысьё; арцыбіскуп Лодзінскі Гжэгаж Рысь; арцыбіскуп Джубы Стэфан Эмею Марцін Мула; арцыбіскуп Мадрыдскі Хасэ Коба Кана; арцыбіскуп-каад'ютар Таборы Пратасэ Ругамбва; біскуп Пенанга Себасцьян Фрэнсіс; біскуп Ганконга Стывен Чоў Сау-Ян; біскуп Аяча Франсуас-Ксав’е Бусціё; дапаможны біскуп Лісабона Амерыку Мануэль Алвеш Агіяр; генеральны настаяцель салезіянаў Анхель Фернандэс Арцімэ.

6.07.2023

Спіс абраза Маці Божай Будслаўскай пілігрымы з Беларусі падаравалі Папу ФранцішкуКопіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня былі выстаўлены на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, дзе падчас агульнай аўдыенцыі іх благаславіў Францішак.


Як нагадвае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай — урачыстасцяў у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, а ў маі — у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы на Янай Гары ў Чэнстахове.

6.07.2023
Кардынал пра чацвёртую, пяцідзясятніцкую, форму быцця КасцёламУ сваіх намаганнях па прасоўванні хрысціянскага адзінства Папа робіць большы акцэнт на практычным экуменізме, - звярнуў увагу прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству ў інтэрв'ю прадстаўнікам аўстрыйскіх СМІ.

 

"Быць разам у дарозе, разам маліцца і разам працаваць” – такая формула Францішка, - адзначыў кардынал Курт Кох. Асабліва важным элементам для яго з’яўляецца экуменізм мучанікаў: “Хрысціяне сёння падвяргаюцца пераследу не таму, што яны праваслаўныя, лютэране ці католікі, а таму, што яны хрысціяне”, менавіта таму кроў, пралітая імі, аб’ядноўвае.

5.07.2023
Папа Францішак заснаваў Камісію па справах навамучанікаў – сведак верыДа Юбілею 2025 года Папа вырашыў стварыць працоўную групу пры Дыкастэрыі па справах кананізацыі для складання каталога ўсіх тых, хто праліў сваю кроў за Хрыста за апошнюю чвэрць стагоддзя. Пошук распаўсюдзіцца на ўсе хрысціянскія канфесіі, а не толькі на католікаў.

 

“Мучанікі ў Касцёле, - напісаў Францішак, - з'яўляюцца сведкамі надзеі, якая паходзіць з веры ў Хрыста і пабуджае да сапраўднай любові. Надзея падтрымлівае глыбокую ўпэўненасць у тым, што дабро мацнейшае за зло, бо Бог у Хрысце перамог грэх і смерць”. 

5.07.2023

У Будславе арцыбіскуп Гуджэроцці раскрыў сакрэт, чаму Папа Францішак так моцна любіць беларусаў, і прызнаўся, што марыў пра дранікі1 ліпеня цэлебрацыю галоўнай святой Імшы сёлетняга фэсту ў Будславе ўзначаліў Прэфект дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Спецыяльны пасланнік Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях у гонар 25-годдзя з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Высокі ватыканскі іерарх, які раней на працягу чатырох гадоў нёс служэнне Апостальскага нунцыя ў нашай краіне і неаднаразова наведваў Нацыянальны санктуарый, прыбыў у Беларусь 28 чэрвеня з выключна рэлігійнай місіяй — быць прадстаўніком Папы на Будслаўскім фэсце.

3.07.2023
Святы Пасад: місія кардынала Дзупі – адкрыць шляхі да міруСвяты Пасад паінфармаваў пра завяршэнне місіі кардынала Матэа Дзупі ў Расіі. Іерарх наведаў Маскву з 28 па 30 ліпеня 2023 года па даручэнні Папы. Вынікі паездкі будуць прадстаўлены Святому Айцу.

 

Кардынал Дзупі знаходзіўся ў Маскве “з мэтай вызначэння гуманітарных ініцыятыў, здольных адкрыць шляхі для дасягнення міру”. Зала Друку Апостальскай Сталіцы нагадала, што папскі пасланнік сустрэўся з Юрыем Ушаковым, памочнікам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па знешнепалітычных пытаннях, і Марыяй Львовай-Бяловай, упаўнаважанай пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці. Падчас перамоў падкрэсліваўся гуманітарны аспект ініцыятывы, а таксама неабходнасць дасягнення так жаданага міру.

2.07.2023

Імша апоўначы ў Будславе. ФотарэпартажЗа паўгадзіны да апоўначы 30 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася традыцыйная працэсія са свечкамі і копіяй цудадзейнага абраза, каранаванага 25 гадоў таму па распараджэнні святога Яна Паўла ІІ.


Пад бой курантаў на вежы будслаўскай святыні апоўначы на палявым алтары распачалася ўрачыстая цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

29.06.2023

Ліст Папы Францішка Спецыяльнаму пасланніку на святкаванне 25-годдзя з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай24 чэрвеня быў абнародаваны ліст Папы Францішка арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці, Прэфекту Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, Спецыяльнаму пасланніку Святога Айца на святкаванне 25-годдзя з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.


Публікуем афіцыйны тэкст згаданага ліста Папы Францішка на лаціне і яго неафіцыйны пераклад на беларускую мову.

29.06.2023

Айцы Царквы пра апосталаў Пятра і ПаўлаВыдатныя Айцы Царквы, такія як святы Ян Залатавусны, святы Аўгустын, святы Амброзій і іншыя пакінулі нам цудоўныя пахвальныя навукі ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла.

 

Больш пропаведзяў у іх гонар мае святы Ян Залатавусны. "Рым мае двое светлых вачэй, - кажа ён, - гэта целы тых святых апосталаў. Не так яснае неба, калі сонца разлівае свае прамяні, як светлы горад рымлян, які асвятляе ўсе канцы сусвету тымі двума светачамі". 

 

Святы Амброзій у дзень Пятра і Паўла вучыць: "Гэты дзень, браты, усім нам і ўсяму свету добра вядомы, таму што сёння памяць святых Пятра і Паўла, іх свята не можа схавацца ні ў адной частцы свету". Святы Аўгустын у адной са сваіх гамілій у іх гонар кажа: "Хоць па паданні ведаем, што яны не загінулі ў адзін час, усё ж такі памяць абодвух святкуем у адзін дзень, таму што апостал Павел на адзін год пазней загінуў у той жа дзень, у які Пётр з вузаў цела пераставіўся ў свет анёлаў".

29.06.2023

У Беларусь прыбыў спецыяльны пасланнік Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях у Будславе арцыбіскуп Гуджэроцці28 чэрвеня ў Мінск прыбыў Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, якога Святы Айцец Папа Францішак прызначыў сваім спецыяльным пасланнікам (Легатам) на ўрачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.


Высокага госця, які прыбыў у Беларусь у суправаджэнні асабістага сакратара айца Эмануіла Сабадаха OFM, сустрэў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У Апостальскай нунцыятуры папскага Легата прывітаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а таксама яго асабісты сакратар ксёндз Юрый Ясевіч, якому 10 гадоў таму ў Гродне арцыбіскуп Гуджэроцці ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier