Пошук

Каляндар

 


29.08.2023

Біскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў Гомелі26 жніўня ў Гомелі адбылося ўрачыстае ўмураванне вуглавога каменя, які раней благаславіў Папа Францішак.


Закладку вуглавога каменя ў муры касцёла здзейсніў Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец.

 

Найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе прысвячае сябе справе аднаўлення старадаўняй парафіі, якая некалі існавала ў Гомелі. Ён таксама займаецца будаўніцтвам новага касцёла для адроджанай супольнасці пад гістарычным тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў адным са спальных мікрараёнаў другога па велічыні горада ў краіне.

29.08.2023
Папа Францішак зацвердзіў нормы дзейнасці экзархату для ўкраінцаў у ІталііФранцішак зацвердзіў Асобныя нормы для Апостальскага экзархату для ўкраінскіх католікаў візантыйскага абраду ў Італіі. Адпаведны рэскрыпт быў абнародаваны 28 жніўня 2023 года ў Ватыкане.

 

У дакуменце зазначаецца, што Святы Айцец, падчас аўдыенцыі для арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, “беручы пад увагу той факт, што захаванне ўласнай тоеснасці карыснае для захавання і ўмацавання каталіцкай веры”, прыняў прапанову аб зацвярджэнні пэўных норм, пакліканых дапамагчы ў арганізацыі плённага духоўнага клопату над вернікамі, якія належаць да экзархату, заснаванага 11 ліпеня 2019 года булай Christo Salvatori.

18.08.2023
Святы Айцец Францішак: свет патрабуе апекі БагародзіцыСвяты Айцец звярнуўся да вернікаў, якія 15 жніўня 2023 года прыбылі ў французскі марыйны санктуарый у Лурдзе ў рамках 150-й пілігрымкі з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

“Далучаюся да вашых гарачых малітваў просьбаў і падзякі, якія вы скіроўваеце да нашай умілаванай Маці”, - напісаў Пантыфік, нагадваючы пра старажытныя карані ўшанавання Багародзіцы ў шматлікіх месцах на тэрыторыі Францыі, чаму садзейнічалі многія святыя.

15.08.2023

У Лагішыне адбыўся фэст Маці Божай Каралевы Палесся11–12 жніўня ў мястэчку Лагішын, што непадалёк ад Пінска, адбыліся традыцыйныя Марыйныя ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі.


Асаблівую атмасферу гэтага фэсту, які адбываецца ў выходныя перад урачыстасцю Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ствараюць шматлікія пілігрымы, якія ў жніўні прыбываюць да Багародзіцы ў цудатворнай іконе.

10.08.2023
Лацінскі Патрыярх Іерусаліма абмеркаваў пытанні бяспекі з прэзідэнтам Ізраіля8 жніўня 2023 года прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг наведаў з прыватным візітам кляштар Стэла Марыс у Хайфе, дзе сустрэўся з Лацінскім Патрыярхам Іерусаліма.

 

Візіт салідарнасці адбыўся неўзабаве пасля ўварвання яўрэйскіх радыкальных груповак у гэтую хрысціянскую святыню. У сустрэчы з прэзідэнтам і яго дэлегацыяй прынялі ўдзел будучы кардынал П'ербатыста Піцабала, кармеліты Хайфы, Патрыярх Іерусалімскай Праваслаўнай царквы Тэафіл, а таксама біскупы і кіраўнікі мясцовых Цэркваў. Яны выказалі сваё задавальненне сустрэчай, накіраванай на ўстанаўленне больш цесных адносін узаемаразумення і мірнага суіснавання.

10.08.2023

ВЕРУ Ў АПОСТАЛЬСКУЮ ЦАРКВУУ сераду 9 жніўня 2023 г. у Цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску мужчыны мінскіх грэка-каталіцкіх парафій працягнулі святкаванне Перамянення Гасподняга і ўшанавалі Апостала Мацея.

 

Прачыталі (адспявалі) скарынаўскі Акафіст Імю Ісуса ды ўдзельнічалі ў Боскай літургіі. Шматлікія мужчыны (з Мінска і з па-за Мінска) далучыліся духоўна. Асаблівая падзяка тром харыстам: Сяргею, Арцёму ды Алесю за спеў Акафіста.

9.08.2023

Папа Францішак: Сусветныя дні моладзі паказалі – братэрскі свет магчымы“Сусветныя дні моладзі паказалі ўсім, што магчымы іншы свет: свет братоў і сясцёр, дзе сцягі ўсіх народаў лунаюць разам, побач, без нянавісці, без страху, без закрытасці, без зброі!”, - сказаў Святы Айцец.

 

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI у Ватыкане, якая прайшла 9 жніўня 2023 года і стала першай пасля перыяду летняга адпачынку, Францішак падвёў вынікі свайго Апостальскага падарожжа ў Партугалію, якое здзейсніў з 2 па 6 жніўня з нагоды 37-х Сусветных дзён моладзі, што прайшлі ў Лісабоне.

5.08.2023
Свята ПерамяненняСвята Перамянення прыпадае на той час, калі спеюць плады. Са старажытных часоў у Царкве ў гэты дзень у падзяку Богу адбываецца блаславенне першаплодаў. Гэты звычай хрысціянская Царква пераняла са Старога Запавету, які прыпісваў прыносіць першы плён у храм Гасподні. У Кнізе Зыходу чытаем: «Пачаткі пладоў зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго» (Вых. 23, 19). "Калі прыйдзеце ў зямлю, - сказана ў кнізе Лявіт, - якую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй збожжа, дык прынясіце першы сноп збожжа вашага да святара" (Ляв. 23, 10).
5.08.2023

Юнакі і дзяўчаты з Беларусі разам з арцыбіскупам Станеўскім супольна перажываюць дні моладзі ў ЛісабонеЗ 2 па 4 жніўня ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі, якія праходзяць у сталіцы Партугаліі Лісабоне, збіраліся на сустрэчы Rise up, падчас якіх супольна маліліся і разважалі на вызначаныя тэмы.


Удзельнікі СДМ з Беларусі, якія прыбылі ў Лісабон разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, збіраліся на сустрэчы ў лісабонскім касцёле святога Стэфана.

4.08.2023
Папа Францішак на цырымоніі адкрыцця СДМ-2023: Бог любіць нас!Памятаць і нагадваць адзін аднаму аб тым, што Бог любіць нас, - заклікаў Францішак удзельнікаў цырымоніі адкрыцця Сусветных дзён моладзі – 2023 у Лісабоне.

 

Увечары 3 жніўня 2023 года Францішак прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Сусветных дзён моладзі, якая прайшла ў лісабонскім парку Эдуарда VII. З гэтага вялізнага парка, названага ў гонар караля Вялікабрытаніі, адкрываецца выдатны від на гарадскія пагоркі і кварталы. Парк упрыгожваюць штучныя сажалкі, скульптуры, павільён і аранжарэя, а таксама самы вялікі ў свеце сцяг Партугаліі.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier