ВЕРУ Ў АПОСТАЛЬСКУЮ ЦАРКВУ
У сераду 9 жніўня 2023 г. у Цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску мужчыны мінскіх грэка-каталіцкіх парафій працягнулі святкаванне Перамянення Гасподняга і ўшанавалі Апостала Мацея.
Прачыталі (адспявалі) скарынаўскі Акафіст Імю Ісуса ды ўдзельнічалі ў Боскай літургіі. Шматлікія мужчыны (з Мінска і з па-за Мінска) далучыліся духоўна. Асаблівая падзяка тром харыстам: Сяргею, Арцёму ды Алесю за спеў Акафіста.
|