Пошук

Каляндар

 

Біскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў Гомелі  


Біскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў Гомелі26 жніўня ў Гомелі адбылося ўрачыстае ўмураванне вуглавога каменя, які раней благаславіў Папа Францішак.


Закладку вуглавога каменя ў муры касцёла здзейсніў Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец.

 

Найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе прысвячае сябе справе аднаўлення старадаўняй парафіі, якая некалі існавала ў Гомелі. Ён таксама займаецца будаўніцтвам новага касцёла для адроджанай супольнасці пад гістарычным тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў адным са спальных мікрараёнаў другога па велічыні горада ў краіне.

 

Пасля закладкі вуглавога каменя ў мурах будучай святыні адбылася цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Велікаселец.

 

Ва ўрачыстай літургіі ўзялі ўдзел Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама святары, кансэкраваныя асобы, парафіяне і госці.

 

Падчас святой Імшы да Першай святой Камуніі прыступілі трое дзетак адроджанай парафіі, дзе душпастырствам займаюцца айцы з манаскага ордэна святога Паўла, першага пустэльніка — паўліны.

 

Напрыканцы Эўхарыстыі біскуп Казімір Велікаселец падзякаваў усім, хто духоўна і матэрыяльна прычыняецца да справы аднаўлення старажытнай парафіі і будаўніцтва новага касцёла.

 

Біскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў ГомеліБіскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў ГомеліБіскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў ГомеліБіскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў ГомеліБіскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў ГомеліБіскуп Велікаселец умураваў благаслаўлёны Папам Францішкам вуглавы камень у будоўлю новага касцёла ў Гомелі

 

Тэкст і фота: Ала Шапялевіч / Catholic.by


29.08.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier