Пошук

Каляндар

 


1.02.2024

2 ЛЮТАГА - СВЯТА СУСТРЭЧЫСвята Сустрэчы Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ўсе цэрквы, акрамя армянскай, святкуюць 2 лютага

 

У цэнтры святкавання Стрэчання знаходзіцца падзея, апісаная ў Евангеллі паводле Лукі, калі Ісус на саракавы дзень пасля нараджэння быў прынесены ў Ерусалімскі храм, дзе яго сустрэў праведны Сімяон.

27.01.2024

"Пакаяння дзверы адчыні мне, Жыццядаўча" За тры тыдні да наступлення Вялікага посту пачынаецца падрыхтоўчы перыяд, які падводзіць вернікаў асаблівымі чытаннямі і спевамі. Пачынаючы з першага падрыхтоўчага Тыдня пра мытніка і фарысэя і да нядзелі пятага тыдня посту на ютрані спяваюцца пакаяныя трапары:


(Тон 8) Слава…: Пакаяньня дзьверы адчыні мне, Жыцьцядаўча: зранку дух мой імкнецца да сьвятыні Тваёй; сьвятыня ж цела майго ўся апаганеная, але Ты, як Добры, ачысьці мяне ў дабрасардэчнай міласьці Тваёй.

Цяпер…: На сьцежкі збаўленьня настаў мяне, Багародзіца, бо я апаганіў душу маю саромнымі грахамі і ў ляноце ўсё жыцьцё маё змарнаваў; але Тваімі малітвамі выбаў мяне ад усялякай нячыстасьці.


(Тон 6) Зьмілуйся нада мною, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці і паводле мноства дабротаў Тваіх загладзь беззаконьне маё.


Разважаючы над мноствам зробленых мною лютых грахоў, я, няшчасны, з трапатаньнем чакаю страшнага суднага дня: але, спадзяючыся на міласьць дабрасардэчнасьці Тваёй, як Давід, усклікаю Табе: “Зьмілуйся нада мною, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці”. 


[Паводле: ЧАСОЎНІК, Антвэрпан 2012, ст. 39].

27.01.2024
Папа Францішак: хрысціян паяднае любоў і служэнне Богу і людзямКалі хрысціяне сталеюць у служэнні Богу і бліжняму, яны ўзрастаюць таксама ва ўзаемным разуменні, - падкрэсліў Пантыфік на заканчэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

 

25 студзеня 2024 года Папа ўзначаліў малітву нешпараў з ўдзелам лідараў розных хрысціянскіх канфесій, у тым ліку Архіепіскапа Кентэрберыйскага Джасціна Уэлбі і Мітрапаліта Палікарпа, прадстаўніка праваслаўнага Экуменічнага Патрыярхату. Яна прайшла ў рымскай базіліцы святога Паўла за Мурамі.

24.01.2024

Каталіцкі Касцёл распачынае малітоўную падрыхтоўку да Юбілею 2025 года23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане былі прадстаўлены падрабязнасці правядзення Года малітвы, які павінен дапамагчы падрыхтавацца да юбілейных урачыстасцяў.


Па інфармацыі Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва КАІ, арцыбіскуп Рыно Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па справах Евангелізацыі, паведаміў, што 9 мая Папа Францішак выдасць булу, якая абвесціць Юбілейны 2025 год.

23.01.2024

ПАПА РЫМСКІ АБВЯСЬЦІЎ ПРА ПАЧАТАК ГОДУ МАЛІТВЫ ПЕРАД ЮБІЛЕЕМНа заканчэньне сустрэчы з вернікамі пасьля малітвы «Анёл Гасподні» ў Ватыкане, у Нядзелю Божага Слова, якая адзначаецца ў Царкве 21 студзеня 2024 году, Сьвяты Айцец Францішкак абвясьціў у Царкве асаблівы Год малітвы, які павінен дапамагчы падрыхтавацца да Юбілею 2025 году – паведамляе Vatican News.

 

У рамках падрыхтоўкі да Сьвятога 2025 году Папа Рымскі заклікаў нанова адкрыць важнасьць і каштоўнасьць малітвы, асабліва за хрысьціянскую еднасьць, заахвоціўшы таксама маліцца за мір на Сьвятой Зямлі, ва Ўкраіне і ў іншых краінах сьвету, якія пакутуюць ад вайны, зьвяртаючы асаблівую ўвагу на пакуты дзяцей. 

22.01.2024

23 студзеня - Успамін 13-ці ўніяцкіх мучанікаў Падляскіх23 студзеня ўшаноўваем блаславёных мучанікаў Падляскіх, якія ў 1874 г. аддалі жыццё абараняючы сваю парафіяльную ўніяцкую царкву ў Пратуліне ад царскіх жаўнераў. Блаславёны Вінцэнты Леванюк і 12 яго паплечнікаў былі вернікамі Ўніяцкай Царквы, якая падвяргалася ганенням з боку царскіх уладаў.

 

АПОСТАЛ: 1 Ліст Яна 3:10-24; ЕВАНГЕЛЛЕ: Мацвей 21:33-42 

 

Трапар

(Тон 4) Мучанікі Падляскія! Выйшаўшы на барацьбу з лютым ворагам, які хацеў загубіць душы вашыя, не спалохаліся пагрозаў ягоных, а мужна вытрывалі пры сваёй Царкве аж да сьмерці, бо непахісна стаялі вы на духоўным камяні – Пятровай скале. Прыняўшы вянок славы ад адзінага Пераможцы і Ўладара, маліце Яго, каб і мы былі верныя Царкве Хрыстовай.

 

Кандак

(Тон 2) Радуйся, Пратулін! Бо ты не найменшы з паселішчаў ды гарадоў падляскіх. Ад цябе зазьзялі тыя, што за Царкву прынесьлі жыцьцё сваё ў ахвяру, і гэтым здабылі неўвядальны вянок славы. Дык маліцеся ж мучанікі, перад пасадам Усявышняга за ўмацаваньне нас у веры і за збаўленьне душаў нашых.

22.01.2024

“ЛЮБІ ПАНА БОГА ТВАЙГО…”: У ГРОДНЕ ПРАДСТАЎНІКІ РОЗНЫХ КАНФЕСІЙ РАЗАМ МАЛІЛІСЯ АБ АДЗІНСТВЕ ХРЫСЦІЯНАЎ20 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў.

 

Дэвізам сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з Евангелля паводле Лукі: “Любі Пана Бога твайго…, а бліжняга свайго, як самога сябе” (Лк 10, 27).

 

У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай Царквы, Евангелічна-лютэранскай супольнасці, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова”.

22.01.2024

Мінск: католікі і праваслаўныя разам калядавалі ў Місіі Добрага Самараніна17 студзеня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбылося незвычайнае калядаванне: каталіцкія і праваслаўныя вернікі сустрэліся і разам спявалі калядкі.


Як паведамляе сайт Місіі Samaranin.by, гасцямі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра сталі ўдзельнікі праваслаўнага хору з размешчанага непадалёк сталічнага прыхода святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі. У выкананні царкоўнага калектыва прагучалі калядкі розных краін свету.

 

Напрыканцы сустрэчы сабраныя мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца паміж сабою і пагутарыць пры кубку гарбаты.

 

Паводле: Samaranin.by / Фота: Samaranin.by

22.01.2024

ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА Ў МІНСКАЙ КАТЭДРЫ20 студзеня ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў экуменічнае набажэнства.


У супольнай малітве, да якой далучыўся Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, узялі ўдзел прадстаўнікі некаторых традыцыйных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.

17.01.2024
Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян: любіць Бога і бліжняга18 студзеня 2024 года ў Касцёле распачнецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Аб гэтым на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў Ватыкане 17 студзеня, нагадаў Францішак.

 

Сёлетні Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян будзе прысвечаны тэме: “Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга свайго, як самога сябе”. “Я заклікаю вас маліцца, каб хрысціяне дасягнулі поўнага адзінства і аднадушна сведчылі любоў да ўсіх, асабліва да самых уразлівых”, - заахвоціў вернікаў Францішак.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier