Пошук

Каляндар

 

23 студзеня - Успамін 13-ці ўніяцкіх мучанікаў Падляскіх  


23 студзеня - Успамін 13-ці ўніяцкіх мучанікаў Падляскіх23 студзеня ўшаноўваем блаславёных мучанікаў Падляскіх, якія ў 1874 г. аддалі жыццё абараняючы сваю парафіяльную ўніяцкую царкву ў Пратуліне ад царскіх жаўнераў. Блаславёны Вінцэнты Леванюк і 12 яго паплечнікаў былі вернікамі Ўніяцкай Царквы, якая падвяргалася ганенням з боку царскіх уладаў.

 

АПОСТАЛ: 1 Ліст Яна 3:10-24; ЕВАНГЕЛЛЕ: Мацвей 21:33-42 

 

Трапар

(Тон 4) Мучанікі Падляскія! Выйшаўшы на барацьбу з лютым ворагам, які хацеў загубіць душы вашыя, не спалохаліся пагрозаў ягоных, а мужна вытрывалі пры сваёй Царкве аж да сьмерці, бо непахісна стаялі вы на духоўным камяні – Пятровай скале. Прыняўшы вянок славы ад адзінага Пераможцы і Ўладара, маліце Яго, каб і мы былі верныя Царкве Хрыстовай.

 

Кандак

(Тон 2) Радуйся, Пратулін! Бо ты не найменшы з паселішчаў ды гарадоў падляскіх. Ад цябе зазьзялі тыя, што за Царкву прынесьлі жыцьцё сваё ў ахвяру, і гэтым здабылі неўвядальны вянок славы. Дык маліцеся ж мучанікі, перад пасадам Усявышняга за ўмацаваньне нас у веры і за збаўленьне душаў нашых.


22.01.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier