Пошук

Каляндар

 

Каталіцкі Касцёл распачынае малітоўную падрыхтоўку да Юбілею 2025 года  


Каталіцкі Касцёл распачынае малітоўную падрыхтоўку да Юбілею 2025 года23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане былі прадстаўлены падрабязнасці правядзення Года малітвы, які павінен дапамагчы падрыхтавацца да юбілейных урачыстасцяў.


Па інфармацыі Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва КАІ, арцыбіскуп Рыно Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па справах Евангелізацыі, паведаміў, што 9 мая Папа Францішак выдасць булу, якая абвесціць Юбілейны 2025 год.

 

Іерарх паінфармаваў, што ў 2024 годзе Пантыфік асабіста ўзначаліць «школу малітвы». 

 

«Гэта будуць сустрэчы з асобнымі групамі людзей, каб разам маліцца і спасцігаць розныя формы малітвы, напрыклад, заступніцкую, адарацыйную і малітву просьбы»,

— заўважыў арцыбіскуп, дадаўшы, што ў адной з сустрэч возьмуць удзел сем’і.

 

«Я ўпэўнены, што ў гэтым годзе біскупы, святары, дыяканы і катэхеты знойдуць адпаведныя спосабы зрабіць малітву асновай для аб’яўлення надзеі, якую Юбілей 2025 павінен абвяшчаць у цяжкія часы», — адзначыў прапрэфект Дыкастэрыі па справах Евангелізацыі.

 

Арцыбіскуп Рыно Фізікела адзначыў, што папская «школа малітвы» грунтуецца на ініцыятыве «пятніц міласэрнасці», якія адбываліся падчас надзвычайнага Юбілею 2016 года.

 

Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by


24.01.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier