Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
| 24.03.2008 |
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану нашым Ўваскрослым ! 1. Вітаю сардэчна ўсіх і кожнага з вас у гэтую найсвяцейшую ноч Пасхі Яго, калі Ён - Госпад наш Езус Хрыстус, перайшоў ад смерці да жыцця і даў нам удзел у Яго жыцці праз Святы Хрост. Вітаю ўсіх Святароў і Вернікаў, законнага жыцця і свецкіх, як рымскага ці лацінскага абраду, так і візантыйскага ці грэцкага абраду. А сабліва вітаю дастой нага Айца Архімандрыта Яна Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара ad nutum Sanctae Sedis для Вернікаў візантыйскага або грэцкага абраду ў Беларусі, і вялебнага Ксяндза Уладыслава Завальнюка, Пробашча Парафіі Святога Сымона і Святой Алены, якому дзякуем за его вялікую гасціннасць. 2. Наймілейшыя, віншую са Змёртвыхпаўстаннем Пана ўсіх і кожнага з вас і вашыя сем’і. Віншую асабліва тых, хто ў гэтую вялікую і святую ноч, падчас Пасхальнай Вігіліі, надроджаныя праз ваду і Духа Святога, сталіся дзецьмі Божмі ў адзіным святым каталіцкім і апостальскім Касцёле. Віншую таксама усіх хросных і бацькоў новаахрышчаных і іх сем’і. Мае велікодныя прывітанні і віншаванні дасылаю таксама ўсім жыхарам майго і вашага - нашага горада Мінска, і ўсей нашай Беларусі. 3. Хрыстус Уваскрос! – Сапраўды Уваскрос! (пар. Лк 24, 34). Яму хвала і панаванне праз усе векі вечныя! (пар. Ап 1, 6). |
| 23.03.2008 |
Да сьвятога і сьветлага Ўваскрасеньня Госпада, Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста сьвятая Царква – паводле старажытнай традыцыі – вядзе вернікаў шляхам вялікапоснага подзьвігу, ачышчэньня сэрца, малітвы, міласэрнасьці і духовай салідарнасьці. Сапраўды, каб радасна славіць Уваскрасеньне Гасподняе, неабходна найперш шчыра пакланіцца сьвятому Крыжу Гасподняму. |
| 17.03.2008 |
У Пальмовую нядзелю 16 сакавіка 2008 г. у Каталіцкай Царкве прайшоў дыяцэзіяльны этап 23-га Сусьветнага дня моладзі, кульмінацыя якога адбудзецца ў Сіднэі (Аўстралія) з 15 па 20 ліпеня. Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) маліўся у той дзень за моладзь Беларусі ў рамках Боскай Літургіі ў парафіі Сьвятога Духа ў Мінску, разам з мінскімі душпастырамі а. Андрэем Буйнічам, а. Яўгенам Усошыным і а. Пахомам Кавалёвым. |
| 29.02.2008 |
| 17.02.2008 |
У Другую нядзелю Посту, у касьцёле Сьв. Яна Хрысьціцеля а 14:30, з Блаславеньня Апостальскага Візітатара архімандрыта Сяргея, у нашай парафіі будзе адслужаны кароткі чын Паніхіды па памёрлым Эндру Бэрці – Вялікім Магістры Мальтыйскага Ордэна. Fra Andrew Bertie нарадзіўся 15.05.1929г. у Лондане. Нашчадак графаў Lindsay i Abingdon. Па адукацыі гісторык, арыенталіст і афрыканіст, валодаў 15-цю мовамі. У 1956 паступіў ў Мальтыйскі ордэн, у 1981 склаў вечныя шлюбы, а ў 1988 годзе быў абраны Князем і Вялікім Магістрам Суверэннага Рыцарскага Ордэна Шпітальнікаў Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Рэзідэнцыя Вялікага Магістра знаходзіца ў Рыме, а абраньне главы Ордэна зацьвярджае Сьвяты Айцец Папа Рымскі. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі Пауль Фрыдрых фон Фурхер у інтэрвью для БЕЛТА адзначыў, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларусьсю і Мальтыйскім Ордэнам устаноўлены ў 1994 годзе. Дзейнасьць Ордэна ў асноўным накіравана на аказаньне дабрачыннай дапамогі хворым, бедным, прытрымліваецца палітыкі неўмяшаньня ва ўнутраныя справы дзяржаў. Ордэн за восем апошніх гадоў аказаў Беларусі дапамогу ў мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС на суму больш як 7 млн. еўра. Мальтыйскі Ордэн устанавіў дыпламатычныя адносіны з больш як 100 краінамі сьвету і мае сваіх прадстаўнікоў у многіх міжнародных арганізацыях. У прыватнасьці, у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Упраўленьні Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў, Харчовай і сельгасгаспадарчай арганізацыі ААН, Савеце Эўропы, ЮНЕСКА. З 1994 года мае статус пастаяннага наглядальніка ў ААН. |
| 17.02.2008 |
| 2.02.2008 |
![]() Сбор каля Чырвонага. Нават сякія-такія знаёмыя твары. Не так страшна. Пашпарт? Ёсць. |
| 1.02.2008 |
1) Папа вырашыў, што дагэтуляшняя Прэшаўская япархія для католікаў бізантыйскага абраду юрыдычна стаецца Мітраполіяй. Яе будзе ўзначальваць Архібіскуп-Мітрапаліт монс. Ян Бабяк, дагэтуляшні біскуп Прэшаўскай япархіі. 2) Кошыцкі Апостальскі Экзархат для католікаў бізантыйскага абраду Бенядыкт XVI паднёс да рангу япархіі, якая будзе суфраганнаю (залежнаю) ад Прэшаўскай Мітраполіі, і яе будзе ўзначальваць біскуп монс. Мілан Хаўтур. 3) Сьвяты Айцец стварыў новую япархію для католікаў бізантыйскага абраду з сядзібаю ў Братыславе. Яна будзе суфраганнаю ад Прэшаўскай Мітраполіі, і яе будзе ўзначальваць біскуп Пэтэр Руснак, дагэтуляшні парах і дэкан грэка-каталіцкай парафіі Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Братыславе На сёньняшні дзень грэка-каталіцкая Царква на Славаччыне налічвае каля 350 тысяч вернікаў. Мае 374 сьвятар ы ды 254 парафіі. У духоўнай семінарыі ў Прэшаве вучыцца 75 семінарыстаў. www.vaticanradio.org |
| 1.02.2008 |
ХРЫСТОС СТАЎ БЕДНЫМ ДЗЕЛЯ ВАС. (пар. 2 Кар 8, 9) Дарагія браты і сёстры! 1. Штогод Вялікі пост становіцца для нас падараванаю Божым Провідам нагодаю больш глыбока спасьцігнуць сэнс і значэньне нашага быцьця хрысьціянамі, а таксама заахвочвае нас нанава адкрыць Божую міласэрнасць, каб, у сваю чаргу, стаць больш міласэрнымі ў адносінах да нашых братоў. У перыяд Вялікага посту Царква клапатліва прапануе асаблівыя заданьні як канкрэтную дапамогу вернікам у гэтым працэсе ўнутранага аднаўленьня, а менавіта малітву, пост і міласьціну. У сёлетнім традыцыйным пасланьні на Вялікі пост я хацеў бы больш падрабязна засяродзіцца на практыцы міласьціны, якая зьяўляецца канкрэтным спосабам дапамогі тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, і ў той жа час аскетычным практыкаваньнем з мэтаю вызваліцца ад прывязанасьці да зямных дабротаў. Тое, наколькі моцнаю зьяўляецца прывабнасьць матэрыяльных багацьцяў і наколькі цьвёрдаю павінна быць нашая рашучасьць не абагаўляць іх, адназначна сьцвярджае Ісус: «Ня можаце служыць Богу і мамоне» (Лк 16, 13). Міласьціна дапамагае нам перамагчы гэтую неадступную спакусу і вучыць нас ісьці насустрач патрэбам бліжніх, дзелячыся з іншымі тым, што мы маем дзякуючы Божай шчодрасьці. Для гэтага прызначаныя сьпецыяльныя зборы ахвяраваньняў на карысьць бедных, якія падчас Вялікага посту адбываюцца ў многіх рэгіёнах сьвету. Такім чынам, унутранае ачышчэньне дапаўняецца жэстам царкоўнай еднасьці, як гэта адбывалася ўжо ў раньняй Царкве. Святы Павел гаворыць пра гэта ў сваіх пасланьнях, пішучы пра збор сродкаў для супольнасьці ў Ерусаліме (пар. 2 Кар 8–9; Рым 15, 25–27). 2. Паводле евангельскага вучэньня, мы не гаспадары, а толькі распарадчыкі тых дабротаў, якія маем: такім чынам, іх нельга разглядаць як выключную ўласнасьць, а толькі як сродкі, з дапамогаю якіх Госпад Бог заклікае кожнага з нас стаць прыладаю Ягонага Провіду ў адносінах да бліжняга. Як нагадвае Катэхізіс Каталіцкай Царквы, матэрыяльныя даброты набываюць сацыяльную значнасьць толькі ў адпаведнасьці з прынцыпам іх універсальнага прызначэньня (пар. № 2404). У Евангельлі выразна выказана суровае папярэджаньне Ісуса тым, хто мае зямныя даброты і выкарыстоўвае іх толькі для ўласных патрэбаў. Перад абліччам мноства людзей, пазбаўленых усяго, якія пакутуюць ад голаду, як цяжкі дакор гучаць словы сьвятога Яна: «Калі хтосьці мае дастатак у сьвеце і бачыць брата свайго ў нястачы, і закрывае перад ім сваё сэрца, то як любоў Божая можа быць у ім?» (1 Ян 3, 17). Гэты заклік дзяліцца найбольш вымоўна гучыць у краінах, дзе большасьць насельніцтва складаюць хрысьціяне, таму што яшчэ большая іх адказнаьсць перад мноствам тых, хто пакутуе ў нястачы і пакінутасьці. Прыйсьці ім на дапамогу — гэта ў большай ступені абавязак справядлівасьці, чым справа міласэрнасьці. 3. Евангельле асьвятляе адну з характэрных рысаў, уласьцівых хрысьціянскай міласьціне: яна не павінна быць напаказ. «Няхай ня ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, — кажа Ісус, — каб міласьціна твая была патаемнай» (Мц 6, 3–4). Крыху ж раней ён ужо сказаў пра тое, што нельга хваліцца сваімі добрымі ўчынкамі, каб не трапіць у небясьпеку застацца без узнагароды ў небе (пар. Мц 6, 1–2). Вучань павінен клапаціцца пра тое, каб усё, што ён робіць, было на большую славу Божую. Ісус навучае: «Няхай сьвятло вашае так сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах» (Мц 5, 16). Такім чынам, усё належыць рабіць на славу Божую, а ня дзеля нашай пахвалы. Няхай усьведамленне гэтага, дарагія браты і сёстры, суправаджае кожны жэст дапамогі бліжняму, каб пазьбегнуць яго ператварэньня ў сродак зьвярнуць на сябе ўвагу. Калі робячы добры ўчынак, мы не імкнемся да славы Божай і сапраўднага дабра для нашых братоў, але, хутчэй, клапоцімся пра кампенсацыю ў выглядзе асабістай выгады ці, прынамсі, пахвалы, у такім выпадку мы паступаем насуперак евангельскаму духу. У сучасным грамадзтве іміджу неабходна быць вельмі ўважлівым, таму што гэтая спакуса бясконца вяртаецца. Евангельская міласьціна — гэта не проста філантропія, а хутчэй, канкрэтны выраз міласэрнай любові — багаслоўскай цноты, якая патрабуе ўнутранага навяртаньня да любові Бога і братоў, да наследавання Ісуса Хрыста, які, паміраючы на крыжы, бяз рэшты аддаў сябе за нас. Як жа не ўзьнесьці падзякі Богу за тых многіх людзей, якія ў цішыні, у баку ад праектараў нашага медыя-грамадзтва ў гэтым духу зьдзяйсьняюць высакародныя справы дзеля падтрымкі бедных у патрэбе? Нічога ня варта даваць свае ўласныя даброты іншым, калі ад гэтага сэрца надзімаецца марнаю пахвальбою, таму не шукае чалавечага прызнаньня за зьдзейсненыя справы міласэрнасьці той, хто ведае, што Бог, «які бачыць патаемнае», патаемна яго ўзнагародзіць. 4. Запрашаючы нас да больш шырокага погляду на міласьціну, які выходзіць па-за межы выключна матэрыяльнага, Святое Пісаньне вучыць нас, што больш шчасьця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць (пар. Дз 20, 35). Калі мы дзейнічаем з любоўю, тым самым выяўляем праўду нашага існаваньня, бо мы сапраўды былі створаныя не для саміх сябе, але для Бога і для братоў (пар. 2 Кар 5, 15). Кожны раз, калі мы з любові да Бога дзелімся нашымі дабротамі з бедным чалавекам, які знаходзіцца ў патрэбе, мы адчуваем, што паўната жыцьця паходзіць з любові і ўсё вяртае нам як блаславеньне ў выглядзе супакою, унутранага задавальненьня і радасьці. Нябесны Айцец за нашую міласьціну ўзнагароджвае нас радасьцю. Нават больш за тое: як адзін з духоўных плёнаў міласьціны сьвяты Пётр называе прабачэньне грахоў. «Любоў, — піша ён, — закрывае мноства грахоў» (1 Пт 4, 8). Як часта паўтарае вялікапосная літургія, Бог дорыць нам, грэшнікам, магчымасьць атрымаць прабачэньне. Калі мы дзелімся тым, што маем, з беднымі, гэта рыхтуе нас да прыняцьця гэтага дару. У гэтую хвіліну я думаю пра ўсіх тых, хто ўсьведамляе сабе цяжар учыненага зла і менавіта з гэтай прычыны адчувае сябе аддаленым ад Бога, знаходзіцца ў страху і амаль не бачыць магчымасьці зьвярнуцца да Яго. Міласьціна, зьбліжаючы нас з іншымі людзьмі, зьбліжае нас з Богам і можа стаць прыладаю спраўднага навяртаньня і паяднаньня з Ім і з нашымі братамі. 5. Міласьціна выхоўвае шчодрасьць любові. Сьвяты Джузэпэ Бэнэдэтто Каталенго ня раз паўтараў такую параду: «Ніколі не лічыце манеты, якія даеце, таму што, як я заўсёды кажу, калі, даючы міласьціну, левая рука не павінна ведаць, што робіць правая, таксама і правая не павінна ведаць, што робіць яна сама» (Выказваньні і думкі, Edilibri, № 201). З гэтага пункту гледжаньня вельмі яскравым зьяўляецца ўрывак з Евангельля пра ўдаву, якая ў нястачы сваёй укінула ў скарбонку сьвятыні «увесь пажытак свой» (Мк 12, 44). Яе маленькая і нічога ня вартая лепта становіцца вымоўным знакам: гэтая ўдава дае Богу не са свайго лішку, дае нават не столькі тое, што мае, а тое, чым ёсьць сама. Аддае ўсю сябе. Гэты кранальны эпізод зьяўляецца часткаю апісаньня дзён, якія непасрэдна папярэднічалі пакуце і сьмерці Ісуса, які, як адзначае сьвяты Павел, стаў бедным дзеля нас, каб мы ўзбагаціліся Ягоным убоствам (пар. 2 Кар 8, 9); аддаў усяго сябе за нас. Вялікі пост таксама праз даваньне міласьціны вучыць нас насьледаваць Ягоны прыклад. У яго школе мы можам навучыцца ператвараць сваё жыцьцё ў суцэльны дар; наследуючы Яго, мы становімся здольнымі і гатовымі даць ня толькі нешта з таго, што маем, але саміх сябе. Ці ж не зводзіцца ўсё Евангельле да адзінага Прыказаньня любові? Такім чынам, велікапосная практыка міласьціны становіцца сродкам паглыбленьня нашага хрысьціянскага пакліканьня. Бескарысьліва ахвяруючы сабою, хрысьціянін сьведчыць пра тое, што законы існаваньня залежаць не ад матэрыяльных багацьцяў, а ад любові. Менавіта любоў надае вартасьць міласьціне, натхняючы на розныя формы дароў у адпаведнасьці з магчымасьцямі і становішчам кожнага чалавека. 6. Дарагія браты і сёстры, Вялікі пост запрашае нас да духоўнай «трэніроўкі», у тым ліку і з дапамогаю даваньня міласьціны, каб узрастаць у любові і бачыць у бедных самога Хрыста. У Дзеях Сьвятых Апосталаў апавядаецца пра тое, як апостал Пётр, адказваючы на просьбу кульгавага ад нараджэньня, які прасіў міласьціну каля брамы сьвятыні, сказаў яму: «Срэбра і золата не маю, але што маю, тое даю табе: у імя Ісуса Хрыста з Назарэту ўстань і хадзі» (Дз 3, 6). У міласьціне мы даем нешта матэрыяльнае як знак большага дару, які можам перадаць іншым праз абвяшчэньне Хрыста і сьведчанне пра Яго, бо ў Ягоным імені маем сапраўднае жыцьцё. Няхай гэты перыяд будзе адзначаны асабістымі і супольнымі намаганьнямі стаць бліжэй да Хрыста, каб быць сьведкамі Ягонай любові. Марыя, Маці і верная Слуга Госпада, дапамажы вернікам весьці велікапоснае «духоўнае змаганьне» са зброяй малітвы, посту і міласьціны ў руках, каб прыйсці да сьвяткаваньня пасхальных урачыстасьцяў духоўна адноўленымі. З гэтымі пажаданьнямі я шчыра ўдзяляю ўсім Апостальскае Блаславеньне. Ватыкан, 30 кастрычніка 2007 г. Benedictus PP XVI |
| 24.01.2008 |
У чацьвер, 24 студзеня б.г., у рамках тыдня экуменічнай малітвы аб еднасьці хрысьціянаў, адбылася малітоўная сустрэча хрысьціянаў розных канфесіяў у рыма-каталіцкай катэдры імя Найсьвяцейшай Панны Марыі. Падобная малітоўная сустрэча прайшла на Беларусі ўпершыню. Яна распачалася сьвятою Імшою, якою служыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Яму саслужылі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі а. архімандрыт Сяргей (Гаек), а таксама сьвятары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Былі прысутныя таксама шматлікія вернікі. Пасля Сьвятой Імшы распачалася Экуменічная малітва, якую ўзначаліў Мітрапаліт. У ёй узялі ўдзел а. архімандрыт Сяргей (Гаек), кіраўнік Аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы айцец Аляксандр Шымбалёў, кіраўнік Самастойнай Евангелічна-лютэранскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь дыякан Уладзімір Мейерсан, старшыня Беларускага біблійнага таварыства Герман Родаў. Кожны з іх зьвярнуўся да прысутных з кароткай прамовай-казаньнем. У сваёй кароткай прамове а. архімандрыт Сяргей зьвярнуў увагу на тое, што амаль ўжо паўтысячагодзьдзя, як Францішак Скарына пераклаў Біблію на стара-беларускую мову, і што гэты факт павінен нас, беларусаў, мабілізаваць чытаць Сьвятое Пісаньне на роднай мове. |






Сёньняшняе чытаньне:

