У суботу 16.02.2008 года у Прэшаве для новаўтворанай Братыслаўскай епархіі быў хіратанізаваны біскуп Пётр Руснак. Рукі на яго усклаў, як галоўны сьвяціцель, кардынал Ёзэф Томко, ён жа быў галоўным служыцелем Боскай Літургіі.
Таксама, як спаўсвяціцелі: Прэшаўскі архібіскуп і мітрапаліт уладыка Ян Бабяк SJ і Кошыцкі епарх уладыка Мілан Хаўтур CSsR, а таксама Прэфэкт Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанард Сандры і Вярхоўны архібіскуп з Блай з Румыніі Яго Блаславенства Люцыян Мурэсан. Акрамя іх ва Урачыстасьцях узялі удзел яшчэ 30ць архібіскупаў і біскупаў, як усходняга так і заходняга абраду са Славакіі і з-за мяжы.
У нядзелю 17.02.2008 года адбылося падвышэньне Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы на Метрапалічую Царкву “ sui iuris ” з пасадам у Прэшаве і інтранізацыя першага Прэшаўскага архібіскупа і мітрапаліта уладыкі Яна Бабяка SJ. Боскую Літургію ўзначаліў сам інтранізаваны ўладыка Ян. У Літургіі бралі ўдзел чатыры кардынала: кардынал Прэфект Высокадастойны Леанард Сандры, які сказаў казаньне, Яго Блаславенства Вярхоўны архібіскуп Кіева-Галіцкі Любамір Гузар, мітрапаліт Кракаўскі Высокадастойны Станіслаў Дзівіш і кардынал Ёзэф Томко. Таксама саслужылі Яго Блаславенства Вярхоўны архібіскуп Люцыян Мурэсан і яшчэ каля 30ці архібіскупаў і біскупаў, як усходняга так і заходняга абраду са Славакіі, Полшы, Чэхіі, Венгрыі, Украіны, Харватыі, Сэрбіі, Чарнагор’я, ЗША і Канады.
Ва ўрачыстасьцях узялі ўдзел больш 8000 верных, якія пасьля Літургіі, разам са сваімі пастырамі напісалі і адправілі ўдзячны ліст Сьвятому Айцу Бэнедыкту XVI.
Вечарам Прэфэкт Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанард Сандры наведаў Прэшаўскую Грэка-Каталіцкую Сэмінарыю імя блаславёнага біскупа Паўла Пятра Гойдзіча, дзе ў прысутнасьці уладыкі Яна Бабяка сустрэўся з сэмінарыстамі, літургічнай службай і арганізатарамі урачыстасьцяў у Прэшаве.
а.Андрэй Абламейка
паводле http://www.grkatpo.sk/spravy/