Пошук

Каляндар

 


19.12.2012
Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. МінскаПарафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая
Капліца душпаст. цэнтра св. Язэпа, вул. Арджнікідзэ д. 6
(Рэкалекцыі праводзіць а. Лявонцій)

- ПЯТНІЦА, 21 снежня 2012 г.
гадз. 18:30 - Вячэрня, духоўная канферэнцыя, споведзь

- СУБОТА, 22 снежня 2012 г.
гадз. 10:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь
28.11.2012
Душпастырская акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”Дарагія сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у Акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якая праводзіцца Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая.
Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарунак можа месціць у сабе салодкае (цукеркі, шакаладкі…), канцэлярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь…) , цацкі, дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі…) і г.д. Колькасны склад і памер падарунка – любы.
27.11.2012
400-годдзе Ўніі Харвацкай грэка-каталіцкай Царквы з РымамСустрэча Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у Харватыі

Прадстаўнікі 14 еўрапейскіх каталіцкіх Цэркваў візантыйскага абраду сустрэліся 22-25 лістапада 2012 г. у Заграбе і Крыжаўцах ў Харватыі, каб адзначыць 400-годдзе уніі Харвацкай грэка-каталіцкай Царквы з Рымам (якая была здзейснена ў манастыры Марча ў 1611).
Арганізатарам штогадовай Сустрэчы ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (CHOCE) выступіў Уладыка Нікола Кекіч, Біскуп Крыжавецкі, пад патранатам Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE).
26.11.2012
Пастырскі візіт Апостальскага Нунцыя ў БрэстСупольная малітва грэка-католікаў і рыма-католікаў

Высокадастойны Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці 24 – 25 лістапада 2012 г. знаходзіўся з візітам у Брэсце.
Па запрашэнні Біскупа Пінскага Ўладыкі Антонія Дзям’янкі ён узначаліў у нядзелю, 25 лістапада 2012 г., святкаванні 600-га Юбілея першай рыма-каталіцкай парафіі ў Брэсце.
3.11.2012
Гамілія арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці падчас Імшы за ахвяраў войнаў і пераследуCёння Прадстаўнік Святога Айца пажадаў маліцца разам з вамі за ўсіх сыноў і дачок беларускага народа, якія сталі ахвярамі войнаў і пераследу.

Але гэта не нашая ўласная ініцыятыва. Пан Езус Хрыстус сам склікаў нас сюды ў дзень, калі ўвесь Каталіцкі Касцёл, рассеяны па свеце, узгадвае сваіх памерлых вернікаў, узносячы за іх малітвы, перадусім яднаючыся з Ахвяраю Хрыста, свайго Добрага Пастыра, які таксама памёр і ўваскрос як Першынец сярод тых, хто перамог смерць.
3.11.2012
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў у мінскім Чырвоным касцёле Імшу за беларусаў, якія сталі ахвярамі войнаў і пераследу2 лістапада 2012 г., калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці маліўся падчас святой Імшы ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены за ўсіх беларусаў, якія сталі ахвярамі войнаў і пераследу.

У літургіі ўдзельнічалі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, Першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. Філіпа Чампанэлі, дырэктар Душпастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Эдмунд Друз, іншыя святары і вернікі Мінска.
3.11.2012
У мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты Апостальскі Нунцый у Беларусі памаліўся за загінуўшыхУ першай палове дня 2 лістапада 2012 г., ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці маліўся ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты за тых, хто загінуў падчас вайны і рэпрэсій.
22.10.2012
ІІ Ватыканскі Сабор - з перспектывы 50-годдзяГэта тэма духовай сустрэчы Грэка-каталіцкага Клуба Інтэлігенцыі, якая пройдзе ў Цэнтры св. Язэпа ў Мінску ў чацвер 25 кастрычніка 2012г. у 19:00. Дакладчыкам будзе дактарант тэалогіі а. Андрэй Буйніч з Ліды. Запрашаем.
3.10.2012
Папа сустрэўся з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці3 кастрычніка 2012 г. Яго Святасць папа Бэнэдыкт XVI прыняў падчас аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

Падчас сустрэчы Папа пацікавіўся апошнімі падзеямі ў краіне і даслаў спецыяльнае благаслаўленне для католікаў Беларусі і ўсяго беларускага народа.
Паводле Catholic.by
1.10.2012
НАПЯРЭДАДНІ  ГОДА  ВЕРЫПілігрымка моладзі да Іконы Маці Божай ў Барунах

29 верасня 2012г. адбылася пілігрымка моладзі мінскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі да Барунскай Іконы Маці Божай.
Па дарозе да Барунаў маладыя вернікі наведалі парафію ў Маладэчна і памаліліся малебен перад Іконай Хрыста Чалавекалюбцы, выпрошваючы Яго міласэрнасці для сябе, сваіх блізкіх, краіны і ўсяго свету.

У Барунскім касцёле – даўнай уніяцкай царкве манахаў базыліянаў - была адслужана Боская Літургія перад цудатворнай Іконай Маці Божай.
Таксама пілігрымы наведалі комплекс былога манастыра айцоў-базыліанаў, які быў шчыльна звязаны з створанай манахамі ў яе мурах шасцікласнай школай, а пазней, у ХХ стагоддзі, з беларускай гімназіяй.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier