Пошук

Каляндар

 

Душпастырская акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”  


Душпастырская акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”Дарагія сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у Акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якая праводзіцца Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая.
Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарунак можа месціць у сабе салодкае (цукеркі, шакаладкі…), канцэлярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь…) , цацкі, дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі…) і г.д. Колькасны склад і памер падарунка – любы.

Пазней, у пэрыяд Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.

Трывае Акцыя да свята Божага Нараджэння. Прыносіць падарункі можна па адрасам:
г. Мінск, вул. Арджанікідзе 6 (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Праведнага Язэпа).
г. Віцебск, вул. 2-ая Войкава 6а (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Уваскрасення Хрыстова).
Для жадаючых удзельнічыць у Акцыі ў г. Маладзечна, Гродна, Полацк, Ліда, Магілёў, Брэст, Івацэвічы і Ворша, а таксама па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.

+375 (29) 299 72 41(МТС), +375 (29) 962 20 19 (Velcom), e-mail: sw.mikalaj@gmail.com.

Таксама, шчыра запрашаем усіх, хто разам з намі з каляднай праграмай у снежні і студзені хацеў бы пайсці да дзяцей- сірот і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сайт падтрымкі: www.valancer.by

Для тых, хто хацеў бы арганізаваць Акцыю на сваёй парафіі самастойна, можам выслаць па інтэрнэце электронны варыянт акцыйнага плакату і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі.

а. Аляксандр Шыбека

28.11.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier