Пошук

Каляндар

 


25.06.2013
"Шлях веры"  (Компас-2)Запрашэнне на рэкалекцыі для моладзі

З даўніх часоў сімвалам жыцця і свету ў хрысціянстве лічылася мора, па якім нас у Нябеснае Валадарстве нясе карабель - Царква Хрыстовая. Для кожнага чалавека важна стаць на правільны курс у гэтым падарожжы, каб не збіцца з маршруту, які вядзе нас да канчатковай мэты. Наша дарога - гэта Ісус Хрыстос, Які паказвае нам шлях веры - верны шлях.

Тых, хто жадае не заблукаць на жыццёвых раздарожжах, але адшукаць правільны курс свайго жыцця, Душпастырства моладзі "Соль" пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску запрашае моладзь на рэкалекцыі.
23.06.2013
XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2013У днях 10-14 ліпеня 2013 г. адбудзецца XIX штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

“Веру, Госпадзе, і вызнаю…” – гэта дэвіз пілігрымкі, якая праходзіць у Год Веры.
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць за 4 дні: з серады да суботы.
22.06.2013
МІНСК – святочныя Службы ў працоўныя дні тыдня 24 – 29.06.2013.У працоўныя дні тыдня 24-29 чэрвеня 2013 г. прыпадаюць у царкоўным каляндары два вялікія святы: 24 чэрвеня – Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля ды 29 чэрвеня – Слаўных Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.

Расклад святочных Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска:

СВЯТА НАРАДЖЭННЯ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

Панядзелак – 24.06.2013

Капліца на вул. Арджанікідзе д. 6
гадз. 18:30 – Боская Літургія
(для Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Мікалая)

Капліца на зав. Снежным д.7
гадз. 18:30 – Боская Літургія
(для Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафіі Святога Духа)
22.06.2013
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Паніхіда ў 10-я ўгодкі смерці Васіля Быкава

22 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 10 год ад смерці Васіля Быкава. Напярэдадні гэтых угодкаў, у пятніцу 21 чэрвеня 2013 г., у храме душпастырскага цэнтра нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа мінскія грэка-католікі маліліся за супакой душы спачылага Васіля. Паніхіду па памерлым служылі архім. Сяргей (Гаек) і ераманах Лявонцій (Тумоўскі).

Святой памяці Васіль Быкаў у апошнія гады свайго жыцця быў звязаны з парафіяй Праведнага Язэпа ў Мінску.

***

“Супакой, Госпадзе, душу спачылага слугі Твайго Васіля
і ўчыні яму вечную памяць”.
22.06.2013
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ ўзначаліў святую Імшу з удзелам Апостальскіх Нунцыяў22 чэрвеня Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ ўзначаліў Эўхарыстыю ў базыліцы св. Пятра з удзелам Апостальскіх Нунцыяў, якія прабываюць у гэтыя дні ў Рыме. У гаміліі кардынал адзначыў, што прыкладамі для ватыканскіх дыпламатаў з’яўляюцца святыя Пётр і Павел.

Па словах іерарха, якога цытуе Ватыканскае радыё, папскія прадстаўнікі павінны наследаваць пакору і моц св. Пятра і энтузіязм і апостальскую руплівасць св. Паўла. Гледзячы на гэтых двух апосталаў, можна зразумець, што корань веры і крыніца місіі Касцёла – у сяброўстве з Хрыстом, звярнуў увагу кардынал. Дзяржаўны сакратар дадаў, што дыпламатам часта прыходзіцца працаваць ва ўмовах цяжкіх абставін, няўдач і неразумення, але яны пакліканы пастаянна быць у распараджэнні Пана з уласнымі слабасцямі і абмежаванасцю.
18.06.2013
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды святкавання 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у БудслаўБрамы веры адчыненыя для ўсіх, – кажа папа Бэнэдыкт XVI у сваім Пасланні на Год веры (пар. PF 1). Праблема толькі ў тым, што сучасны чалавек не імкнецца прайсці праз іх. Многія старэйшыя людзі, асабліва тыя, які жылі на вёсцы, добра памятаюць тыя часы, калі ніхто не замыкаў сваіх хатаў, бо ведаў, што ніхто нічога не ўкрадзе. Зусім інакш сёння. Прыказка «мой дом – мая крэпасць» становіцца рэальнасцю нашага жыцця. Яшчэ не паспяваем увайсці ў наша памяшканне, як хуценька замыкаем дзверы на ключ. Вельмі часта мы нават не ведаем сваіх суседзяў, хто яны і чым займаюцца.
9.06.2013
ГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫУ суботу 8 чэрвеня 2013 г. у храме душпастырскага цэнтра Святога Язэпа грэка-католікі Мінска ўрачыста сустракалі мошчы (рэліквіі) св. Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса і Найсвяцейшага Аблічча. Ганаровую варту пры мошчах трымалі скаўткі.

Урачыстасць пачалася Боскай Літургіяй, якую - з блаславення Апостальскага Візітатара БГКЦ - узначаліў ераманах Пахом (Кавалёў) у саслужэнні мінскіх грэка-каталіцкіх душпастыраў.
9.06.2013
Адышла ў вечнасць маці біскупа Уладзіслава Бліна8 чэрвеня адышла ў вечнасць Гэлена Блін, маці біскупа Віцебскага на пенсіі Уладзіслава Бліна. Спачылай было 87 гадоў.

Пахавальная святая Імша адбудзецца 11 чэрвеня ў 16.00 па беларускім часе ў парафіяльным касцёле святых Мікалая і Добрага Пастыра ў Слезіне каля Коніна (Польшча). Адрас парафіі: Слезін, вул. Касцёльная, 22.

8 чэрвеня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу ў інтэнцыі спачылай.
3.06.2013
Мінскія грэка-католікі сустракаюць мошчы св. Тэрэзы ад Дзіцятка ІсусаУ суботу 8 чэрвеня 2013 года мінскія грэка-католікі будуць сустракаць мошчы св. Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса і Найсвяцейшага Аблічча.
Урачыстае выстаўленне мошчаў ў храме Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6) будзе праходзіць з 14:00 да 18:00.


Святая Тэрэза ў 15 год пакінула бацькоўскі дом і ўступіла да манастыра кармелітанак. У 24 гады памірае ад сухотаў. Перад самай смерцю Тэрэза па загаду настаяцелькі паспявае напісаць рукапіс аб сваім жыцці “Гісторыя адной душы”. У 1997 годзе Папа Ян Павал ІІ абвясціў св. Тэрэзу ад Дзіцяці Ісуса Доктарам Паўсюднай Царквы.

У чым сакрэт св. Тэрэзы, чаму яе так ушаноўваюць ва ўсім свеце? Можа Бог прыадчыніць для цябе гэтую тайну падчас малітвы?!
3.06.2013
Абвал беларускай грэка-каталіцкай царквы ў ЛонданеУ выніку інцыдэнту памяшканне беларускай грэка-каталіцкай царквы, што месціцца ў брытанскай сталіцы, атрымала значныя пашкоджанні.

Сёння ўночы абвалілася значная частка столі ў памяшканні царквы. Хутчэй за ўсё, гэта стала вынікам будаўнічых работ, што адбываюцца па суседству: уладальнік суседняга дому вырашыў яго знесці.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier