Пошук

Каляндар

 

ГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫ  


ГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫУ суботу 8 чэрвеня 2013 г. у храме душпастырскага цэнтра Святога Язэпа грэка-католікі Мінска ўрачыста сустракалі мошчы (рэліквіі) св. Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса і Найсвяцейшага Аблічча. Ганаровую варту пры мошчах трымалі скаўткі.

ГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫУрачыстасць пачалася Боскай Літургіяй, якую - з блаславення Апостальскага Візітатара БГКЦ - узначаліў ераманах Пахом (Кавалёў) у саслужэнні мінскіх грэка-каталіцкіх душпастыраў.

Па заканчэнні Літургіі міжпарафіяльны хор Прасфара заспяваў Акафіст Імю Ісусаваму, пасля чаго быў час асабістай малітвы і прыватнага ўшанавання мошчаў св. Тэрэзы.

Скончылася Ўрачыстасць Святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Юрый Санько, які разам са сваёй парафіяльнай супольнасцю, сумесна з грэка-католікамі, маліліся аб заступніцтве вялікай Святой.

9.06.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier