Пошук

Каляндар

 


6.06.2014
Зварот IV Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага ФорумаМинск, Беларусь, 2–6 июня 2014 г.

2-6 июня 2014 г. в Минске, Беларусь, прошел IV Католическо-Православный Форум «Религия и культурное многообразие: вызовы христианским церквям в Европе». Форум был организован при поддержке Белорусского Экзархата Русской Православной Церкви под сопредседательством Митрополита Сассимского Геннадия от Вселенского Патриархата и кардинала Петера Эрдё, архиепископа Эстергомского и Будапештского, президента Совета Епископских Конференций Европы. После положительного опыта первых трех встреч Европейского Католическо-Православного Форума (в г. Тренто, Италия, с 11 по 14 декабря 2008 г., на острове Родос, Греция, с 18 по 22 октября 2010 г., и в Лиссабоне, Португалия, с 5 по 8 июня 2012 г.) участники, представляющие Католическую и Православную Церкви Европы, обсудили проблемы, которые стоят перед европейским христианством в поляризирующейся культурной среде.
6.06.2014
У выніку IV Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага Форума прыняты зваротIV Еўрапейскі Каталіцка-Праваслаўны Форум у Мінску 5 чэрвеня завяршыў свае працоўныя пасяджэнні. Пасля выступленняў удзельнікаў, абмеркавання і ўсебаковага разгляду праблем Форум прыняў зварот.

Форум быў арганізаваны пры падтрымцы Беларускага Экзархату, яго сустаршынямі сталі кардынал Петэр Эрдзё, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, арцыбіскуп Эстэргомскі і Будапешцкі, і Мітрапаліт Сасімскі Генадзіус, які прадстаўляе Канстанцінопальскі Патрыярхат. Пасля станоўчага вопыту першых трох сустрэч Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага Форума (2008 г. – Трэнт, Італія, 2010 г. – Радос, Грэцыя, 2012 г. – Лісабон, Партугалія) удзельнікі, якія прадстаўляюць Каталіцкі Касцёл і Праваслаўныя Цэрквы Еўропы, абмеркавалі праблемы, якія стаяць перад еўрапейскім хрысціянствам у культурным асяроддзі, якое палярызуецца.
3.06.2014
У Мінску адкрыўся ІV Праваслаўна-Каталіцкі Форум2 чэрвеня ў Белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне ў Мінску ўрачыста адкрыўся ІV Праваслаўна-Каталіцкі Форум на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе». Форум будзе праходзіць у сталіцы Беларусі па 6 чэрвеня.

Мэта Форума – кансалідацыя хрысціянскіх сіл Еўропы для сумеснага сведчання сучаснаму свету і абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў. Раней падобныя Форумы праходзілі ў Трэнта (Італія), на востраве Родас (Грэцыя), у Лісабоне (Партугалія).
30.05.2014
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышоў у Нябеснае Валадарства паэт Генадзь Бураўкін

«Божа, захіні маю Радзіму мудрасцю, спакоем, і цяплом». Сёння раніцай аўтар гэтых радкоў Генадзь Бураўкін, паэт і грамадскі дзеяч, адышоў у вечнасць.

Яму было 77 гадоў. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Развітанне з паэтам адбудзецца 31 мая з 11.30 у мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4), паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Месца пахавання пакуль не вызначана.
30.05.2014
ІV Праваслаўна-Каталіцкі форум павінен кансалідаваць хрысціянскія сілы для вырашэння праблем сучаснасціАб гэтым ішла гаворка падчас прэс-канферэнцыі прысвечанай ІV Праваслаўна-Каталіцкаму форуму на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы», які пройдзе ў Мінску з 2 па 6 чэрвеня.

Раней гэты форум праводзіўся ў Трэнта (Італія), на востраве Радос (Грэцыя), у Лісабоне (Партугалія) і выклікаў шырокую зацікаўленасць як прэсы, так і грамадскасці Еўропы.
28.05.2014
Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеняПрацэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 1 чэрвеня. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 19 чэрвеня.

Паводле Catholic.by
28.05.2014
Папа Францішак: Прашу Святога Духа дапамагчы залячыць раны, якія мы нанеслі братам у падзеле хрысціянаў"Яшчэ раз, як рабілі мае папярэднікі, прашу прабачэння за тое, што мы зрабілі, каб адбыўся падзел паміж хрысціянамі, і прашу Святога Духа дапамагчы залячыць раны, якія мы нанеслі братам", - сказаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 28 мая. Пантыфік падзяліўся ўражаннямі ад апостальскага падарожжа на радзіму Хрыста, якое здзейсніў 24-26 мая.

Святы Айцец нагадаў, што галоўная мэта гэтай пілігрымкі была звязана з адзначэннем 50-годдзя гістарычнай сустрэчы паміж Папам Паўлам VI і Патрыярхам Афінагорам. Гаворка ідзе пра першы візіт Рымскага Пантыфіка ў Святую Зямлю, які даў пачатак усім іншым папскім візітам за межы Італіі. “Гэты прароцкі жэст Біскупа Рыма стаў важным этапам у пакутным, але шматабяцальным шляху да адзінства паміж усімі хрысціянамі, на якім з таго часу былі зроблены значныя крокі. Таму мая сустрэча з Яго Святасцю Барталамеем, умілаваным братам у Хрысце, стала кульмінацыяй гэтага візіту. Мы супольна маліліся пры магіле Езуса, а разам з намі былі праваслаўны Патрыярх Іерусаліма Тэафіл ІІІ і Патрыярх Армянскай Апостальскай Царквы Нурхан, а таксама архіепіскапы і епіскапы іншых Цэркваў і супольнасцяў, прадстаўнікі грамадзянскіх уладаў і многія вернікі”, - нагадаў Папа.
20.05.2014
Два розныя Папы, якія нясуць важную вестку Касцёлу: у Мінску адбылася Імша падзякі за кананізацыю Яна Паўла ІІ18 мая 2014 г., у 94-ю гадавіну нараджэння св. Яна Паўла ІІ, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася Імша падзякі за яго кананізацыю. Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Папа Ян Павел ІІ быў кананізаваны 27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, разам з Папам Янам ХХІІІ.

У Імшы падзякі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары, кансэкраваныя асобы, мінскія вернікі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.
5.05.2014
Малітоўны ўспамін ахвяраў бітвы пад Монтэ Касіна18-га траўня 1944 году скончылася Бітва пад Монтэ-Касіна, (вядомая таксама як Бітва за Рым), адна з самых вялікіх ды крывавых баталіяў супраць нямецкай нацысцкай арміі на Захадзе Еўропы.
(Гэта была серыя з 4-х бітваў Другой сусветнай вайны каля манастыра Монтэ-Касіна, у выніку якой у 1944 годзе саюзныя войскі прарвалі нямецкія ўмацаванні, названыя «Лінія Густава», і захапілі Рым).

У гэтай бітве ўдзельнічалі шматлікія ўраджэнцы Беларусі, якія змагаліся з нямецкімі нацыстамі ў складзе Арміі Генерала Уладзіслава Андэрса, сфармаванай 4.06.1941 г. на тэрыторыі СССР.
28.04.2014
Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ абвешчаны святыміКаталіцкі Касцёл мае двух новых святых. 27 красавіка падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізаваў двух сваіх папярэднікаў - Яна XXIII і Яна Паўла II.

У Імшы ўдзельнічалі шматлікія вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі, якія прыбылі ў Ватыкан у арганізаваных групах і індывідуальна. Таксама ў кананізацыі прымалі ўдзел беларускія іерархі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які прыбыў у пілігрымцы з вернікамі Гомельшчыны.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier