Пошук

Каляндар

 


7.08.2014
“Служыў Богу і Беларусі” - да 100-годдзя Біскупа Чэслава Сіповіча (1914-1981)Стагоддзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча – гэта добрая нагода больш дакладна пазнаць і асэнсаваць ягоную біяграфію, ягонае духоўнае служэнне ды патрыятычную дзейнасць.

Тут прадстаўляем вельмі кароткую ды схематычную ягоную біяграфію.
У наступных артыкулах звернем увагу на некаторыя асаблівыя аспекты ягонага жыцця і дзейнасці.


Імя Біскупа Чэслава Сіповіча, Апостальскага Візітатара для беларусаў у замежжы (1960-1981 гг.), рэлiгiйнага i грамадска-культурнага дзеяча ХХ стагоддзя, залатымі літарамі запісана ў гісторыю ўсходняга хрысціянства і найноўшую беларускую гісторыю.
Грэка-каталіцкі сьвятар, доктар усходніх багаслоўскіх навук, тытулярны біскуп Марыямітанскі, генеральны суперыёр Ордэна марыянаў, ён быў адным з выдатных беларускіх тэарэтыкаў і прапаведнікаў міжхрысьціянскага і міжрэлігійнага дыялогу. Не меншай увагі заслугоўвае ягоная плённая дзейнасць як гісторыка, культуролага, пісьменніка, публіцыста і перакладчыка.
7.08.2014
Пад покрывам Маці Божай НаваградскайУ Наваградку, у духу малітвы перад Наваградскай Іконай Маці Божай, прайшла «Школа нараджэння», у якой удзельнічалі рыма-каталіцкія, грэка-каталіцкія ды праваслаўныя сямейныя пары.

З 2 па 7 жніўня 2014 г. Рада па Справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арганізавала т.зв. “Школу нараджэння” для інструктараў, мэта якой — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў. Яна прайшла ў Беларусі ўжо шосты раз, сёлета ў Наваградку, удзел у ёй прынялі рыма-католікі, праваслаўныя і грэка-католікі з усёй краіны, акушэры, гінеколагі і іншыя зацікаўленыя.
7.08.2014
Адышла ў вечнасць нявестка благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, уратаваная ёю падчас вайны4 жніўня 2014 г. ва ўзросце 97 гадоў адышла ў вечнасць Ганна Бярнацкая, якую ўратавала ў часы Другой сусветнай вайны яе свякроў благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая, што прыняла смерць замест цяжарнай нявесткі. Падчас карнай акцыі гестапа ў 1943 г. Мар’яна Бярнацкая, стоячы на каленях каля ног эсэсаўца, казала: «Як яна пойдзе? Яна ж на апошніх тыднях цяжарнасці. Я пайду замест яе».

Уратаваная Ганна Бярнацкая пражыла пасля гэтага яшчэ 71 год, Мар’яну Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў у ліку іншых мучанікаў Другой сусветнай вайны ў 1999 г. Постаць Мар’яны Бярнацкай звязана з Беларуссю: у 1943 г. яна была ў вязніцы ў Гродне, а пасля, 13 ліпеня таго года, была расстраляна ў Навумавічах каля Гродна. Сёння ў Навумавічах на ўзгорку знаходзяцца памятная табліца і крыж, кожны год у дзень мучаніцкай смерці благаслаўлёнай там цэлебруецца Эўхарыстыя.
5.08.2014
Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава СіповічаУ Росіцы грэка-каталіцкія пілігрымы ўшанавалі памяць Апостальскага Нунцыя архібіскупа Габрыэля Мантальва і біскупа Чэслава Сіповіча.

У рамках штогадовых урачыстасцяў у гонар Росіцкіх мучанікаў айцоў-марыянаў Юрыя (Кашыры) і Антона (Ляшчэвіча) грэка-каталіцкія пілігрымы, што прыбылі на свята з розных парафіяў Беларусі, ушанавалі памяць першага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі архібіскупа Габрыэля Мантальва (1993-1994) і першага грэка-каталіцкага біскупа ў ХХ стагоддзі Уладыкі Чэслава Сіповіча.
26.07.2014
Напярэдадні стагоддзя Біскупа Чэслава СіповічаБіскуп Алег Буткевіч і Друйскі пробашч а. Сяргей Сурыновіч расказваюць пра Юбілей. (Відэа)

У гэтым годзе адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча - першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа у ХХ-тым стагоддзі.
Нарадзіўся ён у 1914 годзе, 8 снежня (значыць 25 лістапада паводле юліянскага каляндара) у сялянскай сям’і ў вёсцы Дзедзінка, у парафіі Ідолта, у Браслаўскім павеце. Сёння вёска называецца Малая Дзедзіна.
25.07.2014
“Практыкаваць веру ў служэнні бліжнему”Полацкі летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця.

У Полацку, пры грэка-каталіцкай парафіі Святамучаніка Язафата, з 14 па 20 ліпеня 2014 г. прайшоў летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Ён быў арганізаваны Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая.

Праграма летніка была цікавай і разнастайнай. Акрамя штодзённай Боскай Літургіі ў мясцовай грэка-каталіцкай царкве св. Параскевы Полацкай ды супольных малітваў, моладзь мела магчымасць прыняць удзел у забаўляльных і адпачынковых мерапрыемствах, такіх як гульні і забавы, паход на возера, рэчку, экскурсія па горадзе, а таксама, у больш сур’ёзных, такіх як вывучэнне Бібліі праз тэатральныя пастановы.
25.07.2014
ВІНШУЕМ МІТРАПАЛІТА ТАДЭВУШАСёння спаўняецца 25-год з дня прызначэння біскупам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

25 ліпеня 1989 года Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны біскупам — Апостальскім адміністратарам для католікаў лацінскага абраду ў Беларусі. З нагоды гэтага юбілею рэдакцыя catholic.by віншуе Яго Эксцэленцыю і дзеліцца з чытачамі інтэрв’ю, дзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узгадвае гэты дзень, а таксама іншыя моманты свайго служэння.
19.07.2014
Заклік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі да малітвы ў інтэнцыі міру ва УкраінеАпошнія драматычныя падзеі ва Украіне з’яўляюцца для нас матывам, каб звярнуцца да вас, браты і сёстры, з заклікам да далейшай гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту ў гэтай краіне. Таму звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за Украіну. Просім святароў, усіх вернікаў і людзей добрай волі, каб гэтая інтэнцыя стала для кожнага прыярытэтнай справай, а асабліва каб яна знайшла месца ў агульнай малітве, якую ўзносім да Усемагутнага Бога падчас святых Імшаў.
17.07.2014
Напярэдадні святкавання 100-х угодкаў нараджэння Біскупа Чэслава СіповічаМалітоўны успамін Біскупа Чэслава ў Ідолце

16 ліпеня 2014 г. рыма-каталіцкая парафія ў Ідолце (Віцебская дыяцэзія) адзначала парафіяльнае свята Маці Божай Шкаплернай. Свята праходзіла ў год 75-га юбілею завяршэння будовы касцёла ў Ідолце. З гэтай нагоды парафіяльны касцёл у Ідолце наведаў Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладыка Алег Буткевіч, які ўзначаліў св. Імшу ды ўдзяліў сакрамант мірапамазання (канфірмацыі) маладым парафіянам.

У парафіяльным святкаванні ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў: Апостальскі Візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек), душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку а. Алесь Шаўцоў, дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў ды бр. Сяргей Ганчароў, рэдэмптарыст з Мінска.
15.07.2014
У Навумавічах адзначылі 71-ю гадавіну мучаніцтва смерці блаславёнай Мар’яны БярнацкайУ нядзелю, 13 ліпеня 2014 г. адзначалася 71-я гадавіна смерці блаславёнай мучаніцы Мар’яны Бярнацкай (грэка-каталіцкай верніцы). У Навумавічах каля Гродна, дзе ў 1943 г. яна была расстраляна разам з 49 мясцовымі жыхарамі, адбыліся ўрачыстасці з удзелам вернікаў з Гродна і Сапоцкінскага дэканата.

У гэты дзень на ўзгорку сабралося шмат вернікаў: сярод іх былі дзеці, якіх прынеслі на руках маці, моладзь, асобы сталага веку, дзякуючы якім была захавана вера. На ўрачыстасці прыбыў таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і святары, каб разам з вернікамі аддаць пашану мучанікам, у якіх сучасны чалавек можа вучыцца адвазе.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier