Сустрэча "Школа нараджэння" ў парафіі Праведнага Язэпа27 верасня 2014 г., у Душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску, у рамках грэка-каталіцкага душпастырства сем'яў, адбылася аднадзённая сустрэча для маладых сем'яў і сужэнстваў "Школа нараджэння".
Мэтай сустрэчы была дапамога маладым сем'ям і сужэнствам у вырашэнні практычных пытанняў павязанных з іх бацькоўствам. Таму для сустрэчы былі выбраны такія тэмы як "Практычныя парады пад час цяжарнасці","Роды", "Грудное гадаванне", "Догляд за немаўляці".
Лектарамі семінару сталі: інструктар падрыхтоўкі да родаў Вераніка Іваніцкая і кансультант па грудному гадаванню Юля Малахава з Магілёва. Шчыры ім дзякуй!
Духовую апеку ўдзельнікам сустрэчы забезпячылі а. Алесь Шыбека і Матушка Людміла.