Пошук

Каляндар

 


19.12.2014
“Асновы хрысціянскай малітвы і духоўнага жыцця”Перадкалядныя рэкалекцыі ў Мінску: 21 - 22 снежня 2014 г.

- Што такое хрысціянская малітва?
- Як маліцца занятаму чалавеку?
- Чаму вучыць нас літургічная малітва?
- Як хутка і якасна падрыхтавацца да споведзі?


На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа а. Андрэй Буйніч (грэка-каталіцкі душпастыр з Ліды)
падчас рэкалекцыяў у капліцы душпастарскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску,
вул. Арджанікідзэ д. 6.

Сардэчна запрашаем!
19.12.2014
20 снежня 2014 г. у Мінску пройдзе аплатковая сустрэча арцыбіскупa Клаўдыё Гуджэроцці з моладдзюУ сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі.

Адвэнтавае набажэнства для моладзі пройдзе 20 снежня ў парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску.

Св. Імшу для моладзі ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Пасля Імшы адбудзецца аплатковая сустрэча Апостальскага Нунцыя з моладдзю.
19.12.2014
Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў г. МінскуКапліца душпаст. цэнтра Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, зав. Снежны д. 7
Рэкалекцыі праводзіць а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст

- СУБОТА, 20 снежня 2014 г.
гадз. 10:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь
гадз. 18:30 - Вячэрня, духоўная канферэнцыя, споведзь

- НЯДЗЕЛЯ, 21 снежня 2014 г.
гадз. 10:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь
17.12.2014
Сёння — 78 гадоў Папу ФранцішкуСвяты Айцец нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям’і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г.

У 2005–2008 гг. узначальваў епіскапат Аргенціны. Да абрання — арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і Прымас Аргенціны. Член Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі па справах Духавенства, Кангрэгацыі інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па справах сям'і.
12.12.2014
НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГА 2014Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

Парафія Святога Духа (чырвоны касцёл - ніжні храм)
Рэкалекцыі праводзіць а. Зміцер Грышан (з Віцебска)

- ПЯТНІЦА, 12 снежня 2014 г. 
гадз. 18:30 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь

- СУБОТА, 13 снежня 2014 г.
гадз. 10:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь

- НЯДЗЕЛЯ, 14 снежня 2014 г.
гадз. 10:00 - Ютрань, споведзь
гадз. 11:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя
Гадз. 18:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь
10.12.2014
«Рабіць нейкія вынікі яшчэ зарана»: архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў пытанне аб кананізацыі Францішка СкарыныАпостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў рэакцыю Грэка-Каталіцкай Царквы адносна пытання аб кананізацыі Францішка Скарыны.

Як адзначыў Апостальскі візітатар у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, у складзе грамадскага камітэту, які звярнуўся да ГКЦ з прапановай кананізаваць першадрукара, працуе шмат гісторыкаў.

«Яны ведаюць пра нашу духоўную сімпатыю да асобы Францішка Скарыны і ўсведамленне каштоўнасці гэтай асобы для ўсёй Беларусі. Таму камітэт і заявіў пра свае спадзяванні адносна падтрымкі з боку Грэка-Каталіцкай Царквы», — сказаў архімандрыт.
9.12.2014
“Сведка добрай надзеі для Беларускага народу”Гамілія Біскупа Алега Буткевіча падчас урачыстых нешпараў ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі, з нагоды 100 годдзя нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча, Рым – 8 снежня 2014 г.

1. Сардэчна вітаю ўсіх Вас і вельмі сардэчна дзякую Богу і Вам за гэтае спатканне, бо лічу, што яно з’яўляецца асаблівым дарам Божай прадбачнасці, так як для нас, для Касцёла і для Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў у Беларусі і па-за яе межамі з’яўляецца знакамітая асоба айца Біскупа Чэслава Сіповіча, сотую гадавіну нараджэння якога абыходзім у гэтым годзе. Не буду Вам апавядаць гісторыі яго жыцця, бо ведаеце яе напэўна лепш за мяне, бо яна складае частку вашых асабістых і супольных святых падзей. Асабліва для мяне асоба Біскупа Чэслава Сіповіча, яго жыццё, праца, поспехі і цяжкасці – блізкія ўжо праз паходжанне з той жа зямлі (быў маім земляком), а таксама з пункту гледжання падабенства паклікання і апостальскага задання.
Таму хацеў бы падзяліцца з Вамі тым, у чым я бачу яго асаблівае значэнне і бласлаўленне для нас і не толькі ў мінулым, але на сённяшні дзень і ў будучыні. Па-першае выключнай постаццю, добрай, святой і годнай памяці Біскуп Чэслаў Сіповіч, марыянін, з’яўляецца праз тое, што стаўся Слугою Беззаганнай і Беззаганнага Зачацця, Прарокам Еднасці, Настаўнікам вернасці, а таксама Сведкам добрай надзеі для Беларускага народу.
8.12.2014
Дзеці з прытулку сустракалі св. Мікалая ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску6 снежня – свята св. Мікалая. Ужо традыцыйна гэтае свята адзначалася ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Мінску.
Каб свята была сапраўды светлым і радасным, валанцёры запрасілі да сябе ў госці дзетак з мясцовага прытулку. Бо святы Мікалай прыходзіць да ўсіх дзяцей, ці ж не так?
30.11.2014
Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І разам заклікалі да міру на Блізкім Усходзе і ва УкраінеПапа Францішак і Барталамей І намераны “працягваць крочыць разам, каб з любоўю і даверам пераадоліць перашкоды” існуючыя паміж Цэрквамі. Пра гэтага гаворыцца ў супольнай экуменічнай дэкларацыі падпісанай імі ў сядзібе Канстантынопальскага Патрыярхату 30 лістапада 2014 г. “Выказваем наша рашучае жаданне, у паслухмянасці волі нашага Пана Езуса Хрыста, павялічыць нашы намаганні на карысць поўнага адзінства паміж усімі хрысціянамі, перш за ўсё католікамі і праваслаўнымі”, гаворыцца ў дакуменце. Папа і Патрыярх выказалі падтрымку тэалагічнаму дыялогу, які развіваецца дзякуючы 35-гадовай працы адмысловай Змешанай міжнароднай камісіі, у задачы якой уваходзіць разгляд “найбольш складаных пытанняў, пазначыўшых гісторыю” дзвюх Цэркваў і патрабуючых “уважлівага і паглыбленага вывучэння”. Францішак і Барталамей І выказалі супольную заклапочанасць сітуацыяй у Іраку, Сірыі і на ўсім Блізкім Усходзе і заклікалі да мірнага вырашэння існуючых праблем. Яны звярнуліся да свету з заклікам дапамагчы пакутуючым супольнасцям, у тым ліку хрысціянскай. Нельга пагадзіцца з існаваннем Блізкага Усходу без хрысціян, якія вызнавалі тут сваю веру на працягу амаль 2000 гадоў, гаворыцца ў дакуменце.
21.11.2014
Святы Айцец Францішак: экуменізм – адзін з маіх штодзённых клопатаўПошук адзінства паміж хрысціянамі застаецца прыярытэтам Каталіцкага Касцёла і адным з штодзённых клопатаў папы Францішка. У гэтым прызнаўся сам Пантыфік у пасланні, якое асабіста ўручыў удзельнікам пленарнага пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству падчас аўдыенцыі ў Ватыкане 20 лістапада 2014 г. Сёлетняя сустрэча членаў дыкастэрыі праходзіць пад знакам святакавання 50-годдзя Дэкрэта пра экуменізм ІІ Ватыканскага Сабору “Unitatis Redintegratio”.

У сваім звароце Святы Айцец адзначыў, што за апошнія паўстагоддзі быў дасягнуты значны прагрэс у справе экуменізму: амаль зніклі варожасць і абыякавасць, існуючыя раней паміж хрысціянскімі канфесіямі, і, наадварот, пашыраецца супрацоўніцтва паміж імі. Тым не менш, падзелы працягваюць існаваць, як і рознагалосіі адносна новых антрапалагічных і этычных пытанняў.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier