Пошук

Каляндар

 


7.07.2015
Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2015У аўторак, 7 ліпеня 2015 г. раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.
Боскую Літургію у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў протапрэзбітар Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна.


На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе.

ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк упісваецца ў святкаванне 1200-годдзя ад нараджэння святога Мятода Салунскага. Таму святыя Салунскія Браты Кірыл і Мятод – Настаўнікі славянаў абраныя Апякунамі гэтай пілігрымкі. Пад іх апекай пілігрымы пройдуць традыцыйны шлях духовага подзвігу за 5 дзён: ад аўторка да суботы.

Дэвіз пілігрымкі гучыць: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159), і яна будзе нагодай глыбей асэнсаваць Божыя прыказанні (запаведзі). Гэтай тэме будуць прысвячаныя штодзённыя катэхезы.
6.07.2015
Святыя Кірыл і Мятод – Апекуны ХХІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, 2015 ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк упісваецца ў святкаванне 1200-годдзя ад нараджэння святога Мятода Салунскага. Таму святыя Салунскія Браты Кірыл і Мятод – Настаўнікі славянаў абраныя Апекунамі гэтай пілігрымкі з Віцебска ў Полацк, якая праходзіць ад 7 да 12 ліпеня.

“Славянскія народы да сённяшняга часу кормяцца духовай спадчынай Слова Божага, якое на роднай мове таго часу – у ІХ ст. прынеслі славянам святыя браты Кірыл і Мятод. Таму пілігрымка ў гэтым годзе будзе часам малітвы аб сапраўдным братэрстве сярод славянаў, братэрстве, якое базуецца на Слове Божым. Канечне Слова Божае будзем чытаць і разважаць на нашай сённяшняй роднай мове – беларускай” – сказаў Андрэй, адказны за рэгістрацыю пілігрымаў.

Пілігрымаў будзе суправаджаць адмыслова напісаная і асвячаная Ікона святых Кірыла і Мятода – Настаўнікаў славянскіх.
4.07.2015
 Спяваем абодвума лёгкімі — грэка-католікі прымаюць чынны ўдзел у будслаўскім свяцеУсходняя і заходняя хрысціянскія традыцыі – лёгкія, якімі дыхае хрысціянская Еўропа, Касцёл, а разам з Паўсюдным Касцёлам і ўвесь свет, неаднаразова казаў Папа Ян Павел ІІ.

Таму Каталіцкі Касцёл у Беларусі дыхае поўнымі грудзьмі, пра што сведчыць дзейнасць Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на чале з архімандрытам Сяргеем Гаекам - хоць яшчэ і не надта вялікай, але вельмі актыўнай.

Таксама і ў Будславе рыма- і грэка-католікі разам ідуць да Маці Божай, разам удзельнічаюць у літургіях, спяваюць, ладзяць розныя забавы і іншыя мерапрыемствы.
29.06.2015
Свята грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў МінскуУ нядзелю, 28 чэрвеня 2015 г. мінская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай адсвяткавала парафіяльнае свята.

З нагоды ўрачыстасці прыміцыйную Літургію ў гэты дзень адслужыў а. Аляксей Філіпенка, які атрымаў святарскія свячанні 14 чэрвеня 2015 г.

Шматгадовы вернік гэтай парафіі, а. Аляксей дзякаваў Госпаду і Божай Маці за дар служэння, для якога яго абраў Божы Провід, а таксама прымаў віншаванні ад вернікаў, з якімі ён духоўна ўзрастаў на працягу многіх гадоў сваёй прысутнасці ў Царкве.
26.06.2015
Аўтобусная пілігрымка “Go2God” Мінск-Полацк-Мінск : 11-12 ліпеня 2015Цэнтр пілігрымак "Бліжэй да Бога"(“Go2God”) запрашае далучыцца да XXI грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк
“Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159)

Мы прапануем месцы ў мікрабусе і легкавых аўто. Кошт пілігрымкі 300 тысяч BYR (50 тысяч перадаплаты); у кошт уваходзіць дарога, начлег і харчаванне ў паходнай кухні пілігрымкі.

Біблію і Ружанец захапіце ў дарогу!
25.06.2015
“Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!"XXI грэка-каталіцкая пілігрымкі Віцебск – Полацк: 7-12 ліпеня 2015 г.

Заахвочваем да рэгістрацыі

1. Электронную рэгістрацыю можна зрабіць тут

2. Рэгістрацыю можна зрабіць таксама ў грэка-каталіцкіх парафіях.

3. Можна патэлефанаваць на нумар: (29) 88.99.550 МТС (Андрэй)
25.06.2015
27 чэрвеня – памяць Блаславёнага святамучаніка МікалаяПамяць Уладыкі Мікалая (Чарнецкага) – рэдэмптарыста, адзначаецца 27 чэрвеня.

У міжваенны час Уладыка Мікалай быў Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў, што жылі ў Заходняй Беларусі.

Падчас Святой Архіярэйскай Літургіі 27 чэрвеня 2001 г. у Львове Папа – святы Ян Павел II – абвясціў святамучаніка Мікалая блаславёным.

У дзень ушанавання святамучаніка Мікалая беларускія грэка-католікі моляцца асабліва за святаслужыцеляў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
24.06.2015
Выйшла з друку кніга з біяграфіямі 8,5 тыс. беларускіх уніяцкіх святароўУ выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга беларускага даследчыка Дзяніса Лісейчыкава «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.».

У кнізе распавядаецца пра ўмовы жыцця ўніяцкіх святароў Беларусі, іх стасункі з царкоўнымі і свецкімі ўладамі, падаецца лакалізацыя святарскіх родаў. Апроч таго, у выданні змешчаны біяграфіі 8,5 тыс. прадстаўнікоў уніяцкага духавенства.

Наклад манаграфіі ў 400 асобнікаў бліжэйшым часам паступіць у кнігарні.

Паводле Krynica.info
24.06.2015
Парафіяльнае свята грэка-каталіцкай парафіі ў Берасці27-28 чэрвеня 2015 г. грэка-католікі Берасця адзначаюць парафіяльнае свята Святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, апекуноў хрысціянскага Захаду і Усходу.

27 чэрвеня, субота: Свята Іконы Маці Божай Берасцейскай
• 13.00 – Святочная Боская Літургія ў гонар Апекуноў парафіі
• 15.00 – Братэрская Агапа (абед)

28 чэрвеня, нядзеля
• 13.00 – Святочная Боская Літургія ў гонар Святых Апосталаў, Пятра, Паўла і Андрэя.

Па традыцыі шчыра запрашаюцца на гэтае свята Еднасці вернікі, сябры і дабрадзеі парафіі.
МЕСЦА: Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі ў Берасці, вул. Дворнікава, 63
24.06.2015
Апублікаваны “Instrumentum Laboris” Сінода БіскупаўВыклікі, пакліканне і місія сям’і – гэта кіруючыя прынцыпы Працоўнага дакумента (Instrumentum Laboris) Сінода Біскупаў, які адбудзецца ў кастрычніку ў Ватыкане. Ён быў апублікаваны 23 чэрвеня 2015 г. і стаў адлюстраваннем заключнага дакумента мінулагодняй пазачарговай біскупскай асамблеі (Relatio Synodi), да якога былі далучаны вынікі адказаў на анкету, разасланую Генеральным сакратарыятам у мясцовыя Касцёлы. Дакумент практычна мае тры часткі, прысвечаныя выклікам, якія стаяць перад сям’ёй, распазнаванню сямейнага паклікання і місіі сям’і сёння.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier