Святыя Кірыл і Мятод – Апекуны ХХІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, 2015
 ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк упісваецца ў святкаванне 1200-годдзя ад нараджэння святога Мятода Салунскага. Таму святыя Салунскія Браты Кірыл і Мятод – Настаўнікі славянаў абраныя Апекунамі гэтай пілігрымкі з Віцебска ў Полацк, якая праходзіць ад 7 да 12 ліпеня. “Славянскія народы да сённяшняга часу кормяцца духовай спадчынай Слова Божага, якое на роднай мове таго часу – у ІХ ст. прынеслі славянам святыя браты Кірыл і Мятод. Таму пілігрымка ў гэтым годзе будзе часам малітвы аб сапраўдным братэрстве сярод славянаў, братэрстве, якое базуецца на Слове Божым. Канечне Слова Божае будзем чытаць і разважаць на нашай сённяшняй роднай мове – беларускай” – сказаў Андрэй, адказны за рэгістрацыю пілігрымаў. Пілігрымаў будзе суправаджаць адмыслова напісаная і асвячаная Ікона святых Кірыла і Мятода – Настаўнікаў славянскіх.
|