Пошук

Каляндар

 


4.09.2015
Гран-пры фестываля «Magnificat» заваяваў чэшскі фільм пра Кірыла і МятодаФільм «Кірыл і Мятод» чэшскіх рэжысёраў Атакара Шмідта і Яны Струднічкавай заваяваў Гран-пры XI Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».

Стваральнікі фільма на падставе гістарычных фактаў дэтальна паказалі жыццё двух апосталаў, іх значэнне для славян і місійную дзейнасць. Аўтары не пакінулі па-за ўвагай і спадчыну, уплыў і распаўсюджванне кірыла-мятодаўскіх традыцый пасля смерці братоў.
15.08.2015
“У пачатку было слова…”Унікальная грэка-каталіцкая спадчына — на выставе ў гродзенскім музеі

“У пачатку было слова” – так гучаць першыя радкі з Евангелля ад св.Яна, якія сталіся назвай выставы. У вернісаж увайшлі прыклады пластыкі, алейнага жывапісу ды мастацкага ліцця, якія не фігуруюць у пастаяннай экспазіцыі музея.

Са словаў навуковага супрацоўніка Сяргея Казулі, зоркай выставы можна лічыць амаль 3-мятровы холст з выявай сюжэту беззаганнага зачацця Дзевы Марыі.

6.08.2015
Біскуп Чэслаў Сіповіч – іерарх, які жыў і працаваў для БеларусіГрэка-католікі Беларусі ў гэтыя дні ўзгадваюць знакавую падзею не толькі для сваёй супольнасці, але і ўсяго Каталіцкага Касцёла краіны – 55-годдзе сакры біскупа Чэслава Сіповіча, асобы сапраўды легендарнай, які стаў першым каталіцкім іерархам для беларусаў яшчэ падчас панавання камуністычнага рэжыму.
24.07.2015
Загадка даты малітоўнага ўспаміну святога ШарбеляДата літургічнага ўспаміну святога Шарбеля агорнута таямніцай. На самай справе, існуе тры святы, якія можна было б назваць адно традыцыйным, другое рэальным і трэцяе афіцыйным. Па кожнае з гэтых па чарзе.

Урачысты ўспамін святога Шарбеля прыпадае, несумненна, на трэцюю нядзелю ліпеня. У Ліване гэта вялікае свята, таму што паводле мараніцкай манаскай традыцыі памяць святога Шарбеля заўсёды святкавалі ў гэты дзень, а традыцыю змяняць нельга. Такім чынам, гэта традыцыйная дата.

Аднак, у некаторых кнігах чытаем, што памяць святога Шарбеля святкуецца 23 ліпеня – у дзень ягоных святарскіх свячанняў (23 ліпеня 1859), а не ў дзень смерці, як гэта традыцыйна прынята для святых. Таму рэальная дата святкавання памяці святога Шарбеля – 23 ліпеня, хаця ў Ліване ўжо аддаўна яна святкуецца ў трэцюю нядзелю ліпеня.
Такім чынам, 23 ліпеня – гэта рэальная дата.
24.07.2015
24 ліпеня – свята св. Шарбэля ЦудатворцыБеларускія грэка-католікі моляцца за хрысціян у Ліване ды іншых краінаў Блізкага Усходу

Св. Шарбель – у свеце Юсуф Антун Махлюф - нарадзіўся 8 мая 1828 г. у сялянскай сям’і маранітаў (католікаў усходняга абраду антыяхійскай традыцыі) ў Бкаа Кафра ў паўночным Ліване.

Ва ўзросце 23-х гадоў уступіў у мараніцкі манастыр св. Марона ў Аная, дзе атрымаў манаскае імя Шарбэль.
Пасля багаслоўскіх студыяў у манастыры Кфіфан быў рукапакладзены на святара ды вярнуўся да роднага манастыра св. Марона.
У 1875 г. ераманах Шарбэль перасяліўся ў пустэлю свв. Пятра і Паўла (побач манастыра), дзе пражыў апошніх 23 гады свайго жыцця.
20.07.2015
Грэка-католікі запрашаюць да ўдзелу ў Нацыянальнай пілігрымцы ў Святую ЗямлюЗаплануй час на пілігрымку!

У горадзе Айн-Карэм на Святой Зямлі будуць асвечаныя табліцы з гімнам Марыі «Magnificat» і гімнам Захарыі «Benedictus» на беларускай мове. Іх асвячэнне запланавана на 26 верасня 2015 года. З гэтай нагоды з 21 па 28 верасня 2015 года арганізоўваецца ІІ Нацыянальная пілігрымка на Святую Зямлю. Рашэнне арганізаваць пілігрымку было прынята на 58-м Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, якое адбылося 5 снежня ў Душпастырскім цэнтры ККББ. Галоўным арганізатарам ІІ Нацыянальнай пілігрымкі «Magnificat» прызначаны «Каталіцкі пілігрым».

Запісацца можна ў а. Андрэя Абламейкі:
тэл. +375 29 6504714 Velcom
+ 375 33 3774714 MTC


Праграма Нацыянальнай пілігрымкі
15.07.2015
“Асэнсаваць і адказна прыняць духовую спадчыну”Закончылася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2015

Пілігрымка прайшла пад дэвізам “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159). Традыцыйны шлях з Віцебска да Полацка пілігрымы пройшлі за 5 дзён: ад 7-га да 11 ліпеня. Дарога праходзіла праз Заронава, Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.

У нядзелю, 12 ліпеня 2015 г. у Полацку ля грэка-каталіцкага храму св. Параскевы Полацкай была адслужаная святочная Боская Літургія, якую ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). Усім удзельнікам свята перадаў ён прывітанне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроці.
10.07.2015
1200-годдзе нараджэння св. Мятода, Апостала СлавянаўХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка – шлях асэнсавання спадчыны Апостолаў Славянаў, святых Кірыла і Мятода

У гэтым годзе грэка-католікі Беларусі ў асаблівы спосаб адзначаюць 1200-гадовы юбілей нараджэння св. Мятода Салунскага, які разам з братам Канстанцінам-Кірылам сталі Апосталамі Славянаў.
У святкаванні гэтага юбілею ўпісваецца і ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2015.
Яна дапаўняе шэраг душпастырскіх мерапрыемстваў, якія на працягу гэтага году праходзяць у парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Усе гэтыя мерапрыемствы дапамагаюць асэнсаваць спадчыну Апостолаў Славянаў, святых Кірыла і Мятода. Яны з’яўляюцца таксама добрай нагодай паглыбіць сувязі духовай салідарнасці з вернікамі Цэркваў, дзе традыцыя святых Кірыла і Мятода старажытная і асабліва жывая – у Славакіі, Чэхіі, Балгарыі, Македоніі, у грэка-каталіцкіх епархіях Мукачыўскай і Перамышльскай.
9.07.2015
“Сведчыць Евангелле міру і братэрства паміж вернікамі розных традыцый”На шляху ХХІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, 2015

У сераду, 8 ліпеня 2015 г., метай ІІ-га дня ХХІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк было Шуміліна. У мясцовым рыма-каталіцкім храме пілігрымаў сардэчна і гасцінна прынялі Айцы Місіянеры – Аблаты Бяззаганнай Дзевы Марыі – душпастыры мясцовай парафіі разам з вернікамі.

Боскую Літургію ў гэты дзень узначаліў архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ. У гаміліі ён звярнуў увагу, што духовы подзвіг пілігрымаў – гэта каштоўная форма супольнага сведчання аб Евангеліі Ісуса Хрыста.
9.07.2015
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы БеларусьАпостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак у рамках перыядычных перастановак, прадугледжаных для дыпламатычнага персанала Святога Пасаду, скіраваў шаноўнага мансеньёра Філіппо Чампанэллі (Filippo Ciampanelli), да гэтага часу сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, на службу ў Дзяржаўны Сакратарыят Яго Святасці і прызначыў шаноўнага мансеньёра Марынко Антоловіча (Marinko Antolović) сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь.

Апостальскі Нунцый выражае шаноўнаму мансеньёру Філіппо Чампанэллі шчырую падзяку за самаадданую службу ў Беларусі, прасякнутую духам адданасці Святому Пасаду і любові да Каталіцкага Касцёла, і жадае поспехаў на новай пасадзе.

Апостальскі Нунцый шчыра вітае мансеньёра Марынко Антоловіча ў Беларусі і жадае плённай працы ў дыпламатычным прадстаўніцтве Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier