Пошук

Каляндар

 


6.02.2016
Праваслаўны бок пра сустрэчу Папы і Патрыярха МаскоўскагаМітрапаліт Іларыён, кіраўнік Аддзела знейшніх царкоўных сувязяў, заявіў, што сустрэча Папы і Патрыярха Маскоўскага рыхтавалася даўно. “Сітуацыя, якая складваецца сёння на Блізкім Усходзе, у Паўночнай і Цэнтральнай Афрыцы і ў некаторых іншых рэгіёнах, дзе экстрэмістамі ажыццяўляецца сапраўдны генацыд хрысціянскага насельніцтва, патрабуе неадкладных мер і яшчэ больш цеснага ўзаемадзеяння паміж хрысціянскімі Цэрквамі”, - падкрэсліў ён 5 лютага 2016 г. падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Маскве на тэму спаткання Францішка і Кірыла ў Гаване 12 лютага 2016 г.
6.02.2016
110 год ад нараджэння а. Тамаша Падзявы – сведка веры6 лютага 2016 г. спаўняецца 110 год ад нараджэння а. Тамаша Падзявы, друйскага марыяніна. Айцец Тамаш - выхаванак Друйскай гімназіі айцоў марыянаў, доктар філасофіі, багаслоў, душпастыр у Каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Харбіне, вязень сталінскіх лагероў, душпастыр беларусаў у Польшчы і Вялікабрытаніі, супрацоўнік часопіса “Божым шляхам” а таксама Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё – сведка веры.
5.02.2016

Папа Францішак сустрэнецца з Патрыярхам Маскоўскім КірыламПапа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе. Аб гэтым стала вядома 5 лютага 2016 г. Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Востраве на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое адбудзецца ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, пройдзе ў фармаце “асабістай размовы”.

 

Сустрэча рыхтавалася “доўгі час”, з’яўляецца “першай у гісторыі” і пачынае “важны этап у адносінах паміж Цэрквамі”. Апостальская Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што яна стане “знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі”. Яны запрашаюць усіх хрысціян маліцца аб Божым благаслаўленні для сустрэчы і аб яе добрых плёнах.

4.02.2016
Святы Айцец Францішак наведаў некалькі ватыканскіх дыкастэрыйРаніцай 4 лютага 2016 г. папа Францішак асабіста наведаў некалькі ватыканскіх дыкастэрый, якія знаходзяцца на прылеглай да Ватыкану Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ і сустрэўся з іх кіраўніцтвам і персаналам. 

 

Святы Айцец наведаў Папскую раду па новай евангелізацыі, Папскую раду “Cor Unum” і Кангрэгацыю Усходніх Цэркваў. 

1.02.2016

У Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквыУ нядзелю, 7 лютага 2016 г.,  у Лондане будзе асвечаны вуглавы камень царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народу.


Царква будзе пабудавана з дрэва, і гэта будзе першы драўляны храм у горадзе з часоў вялікага лонданскага пажару 1666 г. ды першая ў гісторыі беларуская каталіцкая царква за межамі Беларусі.

 

Удзельнічаць у абрадзе асвячэння і ў Боскай Літургіі будуць Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі архібіскуп Антоніо Меніні ды Уладыка Глеб (Ланчына) - епарх Украінскай грэка-каталіцкай епархіі Святой Сям'і ў Лондане.

22.01.2016

Архімандрыт Сяргей Гаек: «Міжканфесійны дыялог павінен прывесці да ўсведамлення, што ў Хрысце мы сапраўды браты і сёстры»«Экуменізм стасуецца да еднасці хрысціян, а не да еднасці Царквы. Адзіная, Святая, Саборная і Апостальскай Царква існуе, але, на жаль, хрысціяне падзеленыя», — адзначыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек у каментарыі для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які з 18 па 25 студзеня праходзіць ва ўсім свеце. 

 

Іерарх адзначыў, што Другі Ватыканскі Сабор ў Дэкрэце аб экуменізме апісаў экуменічны рух як дзейнасць і ініцыятывы, якія «пакліканы садзейнічаць еднасці хрысціян, як, напрыклад, аб’ектыўнае ўзаемнае пазнанне, а пазней дыялог паміж належным чынам падрыхтаванымі прадстаўнікамі розных хрысціянскіх канфесій».

21.01.2016
У Годзе культуры - пра духоўную спадчыну Францішка СкарыныУ сераду, 20 студзеня 2016 г., на пачатку Году культуры, у душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася сустрэча (паседжанне) грэка-каталіцкага клуба інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага.

Паседжанне было прысвечана духоўнай спадчыне беларускага першадрукара Францішка Скарыны, яе захаванню і папулярызацыі. Даклад прачытаў намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кнігазнаўца, культуролаг, гісторык Алесь Суша.

Гэтая сустрэча ўпісваецца ў праграму духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 500-годдзя старабеларускай Бібліі, якую Францішак Скарына пачаў выдаваць у 1517 г.
21.01.2016
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышоў у вечнасць марыянін а. Антоні Лось, шматгадовы душпастыр у Беларусі.

20 студзеня 2016 г., у кляштары айцоў марыянаў у Ліхені (Польшча) адышоў да Бога а. Антоні Лось, МІС (малодшы) – на 72-м годзе жыцця, 53-м манаскага паклікання ды 46-м святарскага служэння.

Антоні Лось нарадзіўся ў Беларусі у каталіцкай сям’і, у вёсцы Русакі, парафіі Удзела (Глыбокскага р-на), 7 сакавіка 1944 г. У 1958 г. сям’я Лосяў пераехала ў Польшчу. Там у 1962 г. малады Антоні ўступіў у ордэн марыянаў; атрымаў святарскія свячэнні 5 верасня 1970 г. у мястэчку Гура Кальварыя каля Варшавы.
20.01.2016
Папа Францішак: дзяленне міласэрнасцю – агульная місія хрысціянПадчас агульнай аўдыенцыі у Ватыкане 20 студзеня 2016 г. папа Францішак казаў аб асаблівасцях сёлетняга Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць 18-25 студзеня. Пантыфік пахіліўся над ўрыўкам з Першага паслання св. Пятра, які быў абраны для разважання экуменічнай групай з Латвіі, што рыхтавала тэксты для сёлетняга “экуменічнага” Тыдня: “Вы ж – выбраны род, каралеўскае святарства, народ святы, люд, узяты Богам ва ўласнасць, каб абвяшчаць цноты таго, хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае сваё святло; калісьці не народ, а цяпер народ Божы; калісьці вы не былі памілаваныя, а цяпер памілаваныя.” (1 Пт 2, 9-10).
20.01.2016
У Ватыкане прадставілі Кангрэсы Міласэрнасці18 студзеня 2016 г. у Ватыкане адбылася прэс-канферэнцыя, на якой прэзентавана бліжайшыя Апостальскія Кангрэсы Міласэрнасці. Прамоўцамі на прэс-канферэнцыі былі кардынал Крыстаф Шонборн, архібіскуп Рына Фізікеля ды а. Патрыс Хахольскі (з санктуарыя ў францускім Арс).

Еўрапейскім Апостальскі Кангрэс Міласэрнасці адбудзецца ў Рыме, з 31 сакавіка па 4 красавіка 2016 г., у рамках святкавання Юбілейнага Году. IV Сусветны Апостальскі Кангрэс Міласэрнасці пройдзе на Філіпінах, з 16 па 20 студзеня 2017 г.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier