Пошук

Каляндар

 

У Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквы  


У Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквыУ нядзелю, 7 лютага 2016 г.,  у Лондане будзе асвечаны вуглавы камень царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народу.


Царква будзе пабудавана з дрэва, і гэта будзе першы драўляны храм у горадзе з часоў вялікага лонданскага пажару 1666 г. ды першая ў гісторыі беларуская каталіцкая царква за межамі Беларусі.

 

Удзельнічаць у абрадзе асвячэння і ў Боскай Літургіі будуць Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі архібіскуп Антоніо Меніні ды Уладыка Глеб (Ланчына) - епарх Украінскай грэка-каталіцкай епархіі Святой Сям'і ў Лондане.

 

У Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквыУ Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквыУ Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквыЦарква святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народу — мемарыял ахвярам атамнай катастрофы 1986 года ў Чарнобылі. Яна размесціцца побач з Марыян Хаўзам — будынкам, з якога пачыналася гісторыя Беларускай каталіцкай місіі ў 1946 г., насупраць Скарынаўскай бібліятэкі. 

 

Архітэктар праекта — малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со, які з’яўляецца грэка-католікам і цікавіцца беларускай архітэктурай.

 

Пабудова царквы была вялікай марай а. Аляксандра Надсана, рэалізацыю якой рупліва працягвае а. Сяргей Стасевіч, адказны за душпастырства беларускіх грэка-католікаў у Лондане. Мерапрыемства адбудзецца 7 лютага 2016 г. у 10:30 па адрасе: Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY.

 

Паводле Catholic.by


1.02.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier