Рэлігійныя ўстановы (царкву, малітоўны дам, мячэць, сінагогу, у залежнасці ад веравызнання) раз у тыдзень і часцей наведваюць усяго 8,1% беларусаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага даследавання “Сацыяльная база праграм трансфармацый у Беларусі”, праведзенага ў траўні-кастрычніку 2016 года Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.
«Яшчэ каля чвэрці (25,5%) бываюць там, як мінімум, кожны месяц ці крыху радзей, 22,7% — 1-3 разы на год (хутчэй за ўсё, «па вялікіх святах», г.зн., умоўна кажучы, на Вялікдзень і Раство)», гаворыцца ў даследаванні.