У візантыйскім царкоўным каляндары ІІІ-я нядзеля Вялікага посту носіць імя “Крыжапаклоннай”.
“Нядзеля Крыжапаклонная – гэта сярэдзіна Вялікага посту, паколькі прайшло тры тыдні і засталося тры, але гэта яшчэ і кульмінацыя духоўнага перажывання Вялікага посту. Наша візантыйская традыцыя дае нам магчымасць “вырвацца на вяршыню”, азірнуцца, убачыць той шлях, які мы прайшлі за тры тыдні і паразважаць над тым, як прайсці наступныя тры. Убачыць Крыжовую дарогу нашага Збавіцеля і сам Крыж Гасподні, пакланіцца Яму, але ў перспектыве Ўваскрасення і Славы Хрыста” (а. Андрэй Абламейка).
Расклад Службаў Нядзелі Крыжапаклоннай у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска
ПЯТНІЦА – 17.03.2017
у Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6,
ст. метро «Аўтазаводская»)
а гадз. 19:00 – Літургія раней асвячаных Дароў, Споведзь
Казанне – а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст
СУБОТА – 18.03.2017
у Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра, зав. Снежны д. 7, ст. метро «Маладзёжная»)
а гадз. 10:00 – Заўпакойная Боская Літургія з Паніхідай
а гадз. 18:00 – ВЯЧЭРНЯ
а гадз. 19:00 – Духоўная сустрэча моладзі
НЯДЗЕЛЯ – 19.03.2017
у Парафіі Святога Духа (Чырвоны касцёл – ніжні храм)
Велікапосныя рэкалекцыі – праводзіць а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст
а гадз. 10:00 – Ютрань, Споведзь
а гадз. 11:00 – Боская Літургія, рэкалекцыйнае казанне
а гадз. 18:00 – Боская Літургія, Споведзь
у Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
а гадз. 09:00 – Ютрань, Споведзь
а гадз. 10:00 – Боская Літургія, Святочнае казанне (архім. Сяргей Гаек)
у Парафіі Праведнага Язэпа
а гадз. 09:15 – Ютрань, Споведзь
а гадз. 10:00 – Боская Літургія, Святочнае казанне (а. Аляксандр Шыбека)
у Парафіі св. Міколы Цудатворцы
(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6,
ст. метро «Аўтазаводская»)
а гадз. 14:30 – Споведзь
а гадз. 15:00 – Боская Літургія, Святочнае казанне (а. Аляксандр Шыбека)