Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


29.06.2017

Экуменічны Дзень Бібліі прайшоў у ВіцебскуУ суботу, 24 чэрвеня 2017 г. у Віцебску прайшло экуменічнае святкаванне Дня Бібліі, яно было духовым працягам успаміну Францішка Скарыны і ягонай спадчыны.

 
У духу хрысціянскага братэрства арганізатарымі Дня Бібліі былі сумесна: Біблійнае Таварства ў Рэспубліцы Беларусь, Царква ЕХБ "Дом Евангелля", Царква ЕХБ "Надзея", грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстова і рыма-каталіцкая парафія Святога Духа, якая аказала гасціну сустрэчы.


У праграме святкавання прашлі: прэзентацыя дзейнасці Біблійнага Таварыства, сумеснае служэнне-малітва падзякі за дар Божага Слова, а таксама канцэрт духоўнага спеву.


Такім чынам хрысціяне розных канфесіі - з нагоды 500годдзя выдання БІБЛІІ Францішкам Скарынам - хацелі даць сведчанне, што Біблія і сёння яднае ўсіх вучняў Хрыста. 

 

Арцём Калугін
28.06.2017

Папа Францішак прыняў прадстаўнікоў Канстантынопальскага ПатрыярхаФранцішак прыняў 27 чэрвеня 2017 г. афіцыйную дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхата. Яе ўзначальвае архіепіскап Ёў, адзін з кіраўнікоў Камісіі па дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.

 

Пантыфік нагадаў, што апосталы Пётр і Павел служылі Хрысту па-рознаму, тым не менш, у сваёй разнастайнасці, яны сведчылі аб адной міласэрнай любові Бога Айца. Менавіта па гэтай прычыне, са старажытных часоў Касцёл на Усходзе і на Захадзе аб’ядноўвае святкаванне мучаніцтва Пятра і Паўла. А абмен дэлегацыямі паміж Касцёлам Рыма і Царквой Канстантынопаля ўзмацняе імкненне да поўнага аднаўлення зносін паміж католікамі і праваслаўнымі, сказаў Францішак, і нагадаў, што сёлета адзначаецца 50-годдзе візіту Паўла VI да Патрыярха Афінагора. У гэтым кантэксце Францішак узгадаў і свае сустрэчы з Патрыярхам Барталамеем І.

27.06.2017

«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай БіблііДа 500-годдзя беларускай Бібліі была прымеркавана выстаўка «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў» у галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску, адкрыццё якой адбылося 23 чэрвеня ў межах правядзення міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяі «Францішак Скарына і яго духоўная спадчына ўчора і сёння».

Гэтая выстаўка — плён працы мастакоў па матывах двух пленэраў імя Яна Хруцкага — «Полацк Францішка Скарыны» (2015) і «Полацк вачыма Францішка Скарыны» (2016), якія праводзіліся на базе грэка-каталіцкай парафіі Пакутніка Язафата ў Полацку. Арганізоўваў пленэры айцец Аляксандр Шаўцоў, пробашч гэтай парафіі.  

27.06.2017

У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка СкарыныПостаці Францішка Скарыны і яго духоўнай спадчыне была прысвечана міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і яго духоўная спадчына ўчора і сёння», якая прайшла 23 чэрвеня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава.  

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Беларусі. 

Канферэнцыя мела інтэрдысцыплінарны і міжканфесійны характар. У яе працы прынялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесій, а таксама даследчыкі свецкіх адукацыйных устаноў з Італіі, Польшчы і Беларусі.

25.06.2017

Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з БеларусіСвяты Айцец прывітаў пілігрымаў з Украіны і Беларусі, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча. З адмысловым зваротам ён звярнуўся 25 ліпеня 2017 г. на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, вітаючы прысутных на галоўнай ватыканскай плошчы вернікаў.

 

“Асабліва вітаю Вярхоўнага архіепіскапа, епіскапаў, святароў і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, як і пілігрымаў з Беларусі, якія ўзгадваць 150-годдзе кананізацыі св. Язафата. Духоўна далучаюся да Боскай Літургіі, якую вы неўзабаве будзеце цэлебраваць у базыліцы св. Пятра, просячы ў Пана для кожнага з вас аб мужнасці хрысціянскага сведчання і дары міру для дарагой украінскай зямлі”, - сказаў Пантыфік.

21.06.2017

Выстава да 500-годдзя друку беларускай Бібліі адкрыецца ў ВіцебскуУ галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску 23 чэрвеня адкрыецца выстава «Горад Францыска Скарыны вачыма мастакоў».


Гэта выстава па матывах пленэраў імя Яна Хруцкага, якая прысвечаная да 500-годдзя друку беларускай Бібліі. У галерыі будуць прадстаўлены карціны Віктара Жукава, Івана Іванова, Вячаслава Літвіна, Андрэя Міхайлава, Зміцер Мшара, Сяргея Чарціліна, Андрэя Піскуна, Аляксе Яўсеева.

Пачатак у 17 гадзін.
Адрас: г. Віцебск, вул. Чкалава, 5а.

21.06.2017

У Віцебску абмяркуюць духоўную спадчыну Францішка Скарыны23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».

Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь. 

Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна марыянаў у Рыме, грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.

1.06.2017

Папа Францішак пра памерлага кардынала Гузара: верны і дбайны пастырСвяты Айцец Францішак скіраваў спачуванні ў сувязі з смерцю кардынала Любаміра Гузара, Вярхоўнага архіепіскапа Кіева-Галіцкага на пенсіі, былога прадстаяцеля Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Іерарх адышоў у вечнасць 31 мая 2017 г. на 85-годзе жыцця.

 

Францішак запэўніў у сваіх малітвах аб вечным супакоі для гэтага дбайнага пастыра. “Духоўна злучаюся з вернікамі епархіяльнай супольнасці, у якой ён здзяйсняў сваё пастырскае служэнне, рупліва спрыяючы адраджэнню Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Памятаю яго моцную вернасць Хрысту, нягледзячы на ганенні і пераслед Царквы, яго плённую апостальскую дзейнасць для з’яднання грэка-каталіцкіх вернікаў, нашчадкаў прымусова выселеных з Заходняй Украіны сем’яў, а таксама высілкі ў пошуку новых шляхоў дыялогу і супрацоўніцтва з Праваслаўнымі Цэрквамі”, - напісаў Папа.

1.06.2017

Адышоў у вечнасць кардынал Любамір Гузар — Вярхоўны арцыбіскуп-эмерыт УГКЦ31 мая не стала Вярхоўнага арцыбіскупа-эмерыта Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Любаміра Гузара, які доўгія гады стаяў на чале маштабнага аднаўлення каталіцкага жыцця ў братняй краіне.

 

Будучы іерарх нарадзіўся 26 лютага 1933 году ў Львове, аднак у 1944 годзе з-за наступлення савецкіх войск сям'я была вымушана пакінуць Радзіму і выехаць у Аўстрыю, дзе Любамір скончыў навучанне ў гімназіі, потым у ЗША, дзе ён скончыў духоўную семінарыю і Каталіцкі ўніверсітэт Амерыкі ў Вашынгтоне.

 

Святар працаваў у каталіцкіх вышэйшых навучальных установах, а таксама як душпастыр украінскіх эмігранцкіх суполак да 1969 года, калі выехаў у Рым, каб працягнуць багаслоўскую адукацыю. Атрымаў тытул доктара багаслоўя, выкладаў у Папскім місійным універсітэце «Урбаніяна».

28.05.2017

Кс. Славамір Ляскоўскі пасля 28 гадоў служэння ў Беларусі вяртаецца ў Польшчу25 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі наведаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Прыезд іерарха быў звязаны з завяршэннем пастырскага служэння ў Беларусі кс. Славаміра Ляскоўскага, шматгадовага пробашча гэтай парафіі.

Біскуп Антоні ўзначаліў святую Імшу, падчас якой маліўся за кс. Славаміра, які на працягу 28 гадоў служыў у Беларусі.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier