Выстава да 500-годдзя друку беларускай Бібліі адкрыецца ў Віцебску
У галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску 23 чэрвеня адкрыецца выстава «Горад Францыска Скарыны вачыма мастакоў».
Гэта выстава па матывах пленэраў імя Яна Хруцкага, якая прысвечаная да 500-годдзя друку беларускай Бібліі. У галерыі будуць прадстаўлены карціны Віктара Жукава, Івана Іванова, Вячаслава Літвіна, Андрэя Міхайлава, Зміцер Мшара, Сяргея Чарціліна, Андрэя Піскуна, Аляксе Яўсеева.
Пачатак у 17 гадзін. Адрас: г. Віцебск, вул. Чкалава, 5а.
***
Мастацкія пленэры імя Яна Хруцкага (сына ўніяцкага святара) былі арганізаваныя ў 2015 і 2016 гг. Полацкай грэка-каталіцкай парафіяй Святамучаніка Язафата. У 2017 г. пленэр прайшоў у месяцы траўні у мястэчку Сэнт-Амэ у французкіх гарах Вогезах. За арганізацыю і каардынацыю пленэраў імя Яна Хруцкага адказным з'яўляецца а. Алесь Шаўцоў, настаяцель Полацкай грэка-каталіцкай парафіі.
|