Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Беларусі
Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Украіны і Беларусі, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча. З адмысловым зваротам ён звярнуўся 25 ліпеня 2017 г. на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, вітаючы прысутных на галоўнай ватыканскай плошчы вернікаў.
“Асабліва вітаю Вярхоўнага архіепіскапа, епіскапаў, святароў і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, як і пілігрымаў з Беларусі, якія ўзгадваць 150-годдзе кананізацыі св. Язафата. Духоўна далучаюся да Боскай Літургіі, якую вы неўзабаве будзеце цэлебраваць у базыліцы св. Пятра, просячы ў Пана для кожнага з вас аб мужнасці хрысціянскага сведчання і дары міру для дарагой украінскай зямлі”, - сказаў Пантыфік.
Архіепіскап Полацкі Язафат Кунцэвіч быў кананізаваны ў 1867 г. папам Піем IX. Сёння яго парэшткі захоўваюцца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.
Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|