Пошук

Каляндар

 


20.03.2025

Каталіцкія Біскупы Беларусі скіравалі віншаванне Святому Айцу Францішку з нагоды 12-годдзя з часу яго абрання на пасаду біскупа РымаВаша Святасць,
Святы Ойча!


Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, разам з Апостальскім адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду сабраліся на 94-й Пленарнай асамблеі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, у прысутнасці монсіньёра Кшыштафа Сэрокі, Часовага паверанага ў справах Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі, у духу еднасці і павагі маем гонар перадаць Вашай Святасці самыя цёплыя прывітанні і найлепшыя пажаданні таксама ад імя духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі, якія жывуць у нашай краіне.

19.03.2025
Папа Францішак: сустрэча з Хрыстом дае надзею на зменыСвяты Пасад распаўсюдзіў тэкст катэхезы Францішка, падрыхтаванай да агульнай аўдыенцыі 19 сакавіка 2025 года. У ёй Папа разважае пра сустрэчу Езуса з Нікадэмам.

 

Нягледзячы на тое, што Святы Айцец не змог асабіста правесці агульную аўдыенцыю 19 сакавіка 2025 года з прычыны знаходжання ў шпіталі, Святы Пасад апублікаваў тэкст падрыхтаванай ім катэхезы. У ёй Францішак распачынае цыкл разважанняў пра сустрэчы Езуса, апісаныя ў Евангеллях, якія прыносяць надзею і асвятляюць жыццё.

19.03.2025

Паведамленне з 94-а пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі18 сакавіка 2025 года ў Мінску прайшло 94-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.


У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны сакратар, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Андрэй Зноска, архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для Грэка-каталікоў у Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Казімір Велікаселец, Часовы Павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз прэлат Крыштаф Сэрока.

16.03.2025
Папа Францішак моліцца за ахвяр пажару ў Паўночнай МакедонііПапа выказаў глыбокія спачуванні і запэўніў у “духоўнай падтрымцы параненых” у выніку трагічнага пажару, які адбыўся ў начным клубе ў горадзе Качані ў Паўночнай Македоніі. У трагедыі загінулі прынамсі 59 чалавек, яшчэ 155 пацярпелі.

 

Святы Айцец “памятае ў малітвах пра тых, хто загінуў”, і просіць “нябеснай падтрымкі для тых, хто пакутуе ад наступстваў” гэтага цяжкага выпрабавання, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна, скіраванай на імя біскупа Скоп’е ды епарха Струміцы Уладыкі Кіра Стаянава.

13.03.2025
12 гадоў пантыфікату Яго Святасці Папы Рымскага Францішка13 сакавіка 2025 года споўніцца 12 гадоў з моманту абрання аргенцінца Хорхэ Марыа Берголіа на Пасад Пятра. За гэты час "Папа з другога канца свету" стаў адным з самых блізкіх да людзей і паважаных пантыфікаў, нягледзячы на цяжкасці са здароўем і выклікі.

 

Сцэна выхаду новаабранага Папы на лоджыю Базілікі Святога Пятра 13 сакавіка 2013 года стала сапраўды іканічнай. Дзясяткі тысяч людзей сабраліся на плошчы пасля абвяшчэння "Habemus Papam". Першымі словамі Францішка сталі: "Браты і сёстры, добры вечар". А затым ён нечакана папрасіў прысутных памаліцца за яго папярэдніка і за яго самога, нізка схіліўшыся перад тысячамі вернікаў.

11.03.2025
Папа Францішак заклікае да міру ў пасляслоўі да кнігі "Іерусалім"У новай кнізе "Іерусалім. Мая сустрэча са Святой Зямлёй" вядомы пісьменнік Эрык-Эмануэль Шміт апісвае сваё духоўнае падарожжа па месцах, святых для юдаізму, хрысціянства і ісламу. Пасляслоўе напісаў сам Папа.

 

Кніга вядомага французскага пісьменніка Эрык-Эмануэля Шміта, аўтара рамана "Спадар Ібрагім і кветкі Карана", выходзіць у свет 12 сакавіка 2025 года. Як паведамляе “Kathpress”, гэта 200-старонкавае выданне, у якім Шміт распавядае пра сваю паездку да вытокаў сусветных рэлігій. Пісьменнік, які прыйшоў да хрысціянскай веры ўжо ў дарослым узросце, атрымаў запрашэнне на гэтае падарожжа ад Святога Пасада, а пасляслоўе да кнігі, якая выходзіць у Святы 2025 год, напісаў Францішак.

4.03.2025

«Ніколі і нідзе не пахіснуўся, калі трэба было сведчыць аб Богу і Бацькаўшчыне,» - так казалі пра Язэпа Германовіча (1890 - 1978). Святар, пісьменнік, публіцыст, чалавек, які надаў другое жыццё малітве Кірылы Тураўскага «Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць». Ён прайшоў выпрабаванне зняволеннем і лагерамі, але захаваў яснасць розуму, адметнае пачуццё гумару і любоў да Бога і людзей. Пра лёс славутага дзеяча распавядае музеязнавец Павел Каралёў.

 

 

Радыё Марыя

4.03.2025

135 год з дня нараджэння а. Язэпа ГермановічаСвятар, паэт і публіцыст Вінцук Адважны, сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч  нарадзіўся 4 сакавіка (20 лютага) 1890, м. Гальшаны Ашмянскага пав. — памёр 26 снежня 1978 у Лондане.

 

📌 Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У 1921 г. уступіў у ТБШ; арганізаваў адну з беларускіх школ на Дзісненшчыне, прамаўляў казанні на беларускай мове. У 1924 г. пераехаў у Друю, дзе ўступіў у ордэн марыянаў. 

3.03.2025

НА ПАЧАТАК ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2025Вялікі пакаянны канон сьвятога Андрэя Крыцкага

 

Вялікі пакаянны канон створаны выдатным усходнім прапаведнікам і складальнікам царкоўных гімнаў сьв. Андрэем Крыцкім (каля 650-720), які быў архібіскупам на востраве Крыт. Сярод яго шматлікіх царкоўных гімнаў Вялікі пакаянны канон — адзін з найвыдатнейшых ягоных твораў, які належыць да велікапосных багаслужбаў.

Вялікі пакаянны канон складаецца з 250 трапароў або вершаў, у ім выкладаецца ўся гісторыя Старога і Новага Запаветаў, даюцца маральныя настаўленьні вернікам.

2.03.2025
Крочыць разам у надзеі: пасланне Папы на Вялікі пост 2025Папа Францішак заклікаў вернікаў выкарыстаць перыяд Вялікага посту 2025 года для ўмацавання супольнай надзеі, сінадальнасці і адкрыцця сябе міласэрнасці Бога ў кантэксце Юбілейнага года.

 

Святы Айцец апублікаваў 25 лютага 2025 года сваё традыцыйнае пасланне на Вялікі пост, які пачнецца праз тыдзень. У дакуменце пад назвай Крочыць разам у надзеі Пантыфік прапануе тры галоўныя накірункі для духоўнага шляху вернікаў у гэты літургічны перыяд, які ў 2025 годзе супадае з Юбілейным годам.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier