Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак моліцца за ахвяр пажару ў Паўночнай Македоніі  


Папа Францішак моліцца за ахвяр пажару ў Паўночнай Македоніі

Папа выказаў глыбокія спачуванні і запэўніў у “духоўнай падтрымцы параненых” у выніку трагічнага пажару, які адбыўся ў начным клубе ў горадзе Качані ў Паўночнай Македоніі. У трагедыі загінулі прынамсі 59 чалавек, яшчэ 155 пацярпелі.

 

Святы Айцец “памятае ў малітвах пра тых, хто загінуў”, і просіць “нябеснай падтрымкі для тых, хто пакутуе ад наступстваў” гэтага цяжкага выпрабавання, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна, скіраванай на імя біскупа Скоп’е ды епарха Струміцы Уладыкі Кіра Стаянава.

 

Пажар адбыўся 16 сакавіка каля 2:30 па мясцовым часе, калі на канцэрце ў папулярным начным клубе “Pulse” знаходзілася каля 1500 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, узгаранне было выклікана піратэхнікай, якая выкарыстоўвалася на сцэне. Большасць загінулых – маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 27 гадоў.

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News


16.03.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier