Пошук

Каляндар

 

135 год з дня нараджэння а. Язэпа Германовіча  


135 год з дня нараджэння а. Язэпа ГермановічаСвятар, паэт і публіцыст Вінцук Адважны, сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч  нарадзіўся 4 сакавіка (20 лютага) 1890, м. Гальшаны Ашмянскага пав. — памёр 26 снежня 1978 у Лондане.

 

📌 Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У 1921 г. уступіў у ТБШ; арганізаваў адну з беларускіх школ на Дзісненшчыне, прамаўляў казанні на беларускай мове. У 1924 г. пераехаў у Друю, дзе ўступіў у ордэн марыянаў. 

 

📌 Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Проза і паэзія Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках газет «Krynica», «Chryścijanskaja Dumka». 

📌 Пераследаваўся польскімі, а потым і савецкімі ўладамі.

 

📌 З 1955 г. на эміграцыі. Выдаваў часопіс "Божым шляхам".

 

📌 Аўтар кніг публіцыстыкі, вершаў і ўспамінаў.

 

📌 У 2011 г. яго выбраныя творы выйшлі ў серыі "Беларускі кнігазбор".

 

Падрабязней пра а. Язэпа Германовіча

 

 


4.03.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier