Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


12.01.2018

Папа Францішак напісаў прывітальны ліст украінскім грэка-католікамЯго Святасць Папа Рымскі Францішак моліцца за мір ва Украіне. Ён піша пра гэта ў прывітальным лісце да першаіерарха Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўнага Архіепіскапа Святаслава (Шаўчука).

 

«Я хачу сказаць, што я з вамі, што ў маіх малітвах і ўсім, што ўзношу кожны дзень да Бога, вы займаеце асаблівае месца», — напісаў папа Францішак. Святы Айцец запэўніў, што падчас кожнай Эўхарыстыі даручае Богу людзей, чыя кроў была праліта з-за варожасці паміж народамі ў многіх частках свету. «Шчыра прашу ва ўваскрослага Пана радасці і міру для маёй дарагой Украіны», — дадаў Папа.

 

Пантыфік у сваім лісце таксама спасылаецца на інфармацыю аб апошнім Сінодзе ўкраінскіх грэка-католікаў. Ён з пашанай згадвае памерлага ў мінулым годзе кардынала Любаміра Гузара. «Яго сведчанне з’яўляецца заахвочваннем да адказнасці, каб мы шчыра і велікадушна адказалі на прыклад стаўлення пастыраў, якіх Хрыстус даў нам і якія жылі жаданнямі Яго сэрца», — напісаў Папа.

6.01.2018

75 год мучаніцкага подзвігу экзарха Антона Неманцэвіча6 студзеня 2018 г. спаўняецца 75 год пакутніцкай смерці Антона Неманцэвіча - апостальскага экзарха беларускіх грэка-католікаў, замучанага ў мінскай турме СД 6 студзеня 1943 года. 


Пакутніцкі шлях экзарха Антона пачаўся ў жніўні 1942 года, калі ён быў арыштаваны нямецкімі нацыстамі ды перамешчаны ў турму СД ў Мінску.


Некалькі тыдняў пазней, восенню 1942, гітлераўскія карныя аддзелы спалілі палескія вёскі (з іх жыхарамі), што ўваходзілі ў склад грэка-каталіцкай (нэаўнійнай) парафіі ў Бабровічах (сёння Івацэвіцкі раён).

Памяць мучаніцкай смерці Экзарха Антона адзначаецца 6 студзеня 2018 г. на Боскай Літургіі ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі.

У нядзелю, 7 студзеня 2018 г. Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі ўзгадае экзарха Антона на Боскай Літургіі ў капліцы парафіі Праведнага Язэпа ў 10:00 гадзін.

29.12.2017

Хрысціяне Масула ўпершыню за тры гады адзначылі свята Божага НараджэнняУпершыню за апошнія тры гады супольнасць хрысціянаў (розных Цэркваў і абрадаў) у Масуле (Ірак) магла супольна перажыць свята Божага Нараджэння. Плач радасці разам са спевамі напоўнілі халдэйскую катэдру св. Паўла, якая ў гады вайны была вязніцай. Бяспеку вернікаў ахоўвала ўзброеная міліцыя.

 

Святую Літургію ўзначаліў патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Луіс (Сако). У гаміліі першаіерарх скіраваў сваё слова і да мусульманаў: «Прашу пераследвальнікаў, каб змянілі свой спосаб мыслення: вы павінны лепей ведаць хрысціянства. У мінулым хрысціяне складалі большасць у Іраку, у сучасны час мы меншасць, але без нас Масул ніколі не будзе сабой».

26.12.2017

Біскуп Аляксандр Яшэўскі ў вігілію Божага Нараджэння: Езус хоча даць нам новае жыццё, новыя сілы, новую надзеюУ вігілію Божага Нараджэння біскупскі вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў святую Імшу Пастэрку ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.

 

Ва ўрачыстай Эўхарыстыі прымалі ўдзел шматлікія вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з усяго горада Магілёва. Цэлебравалі Імшу разам з біскупам архімандрыт Сяргей Гаек — Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, кс. Віталій Маргуноў — пробашч катэдральнай парафіі, кс. Юзаф Сярпейка — вікарый.

 

Пасля абвяшчэння Нараджэння Пана фігурка Дзіцяткі Езуса была ўрачыста пакладзена ў падрыхтаваныя яслі перад катэдрай і ў гонар нараджэння Бога прагрымеў салют.

26.12.2017

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у ноч Нараджэння Пана: «Бог стаў адным з нас, каб мы маглі стаць падобнымі да Яго»У вігілію Божага Нараджэння Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Івянцы.

 

З івянецкага касцёла адбывалася трансляцыя вігілійнай Імшы на беларускім тэлебачанні.

 

Гаворачы ў гаміліі пра прыйсце ў свет Божага Сына ў сціплых бэтлеемскіх яслях, Мітрапаліт Кандрусевіч адзначыў: «Калі мы разважаем пра Нараджэнне Езуса ў бэтлеемскіх яслях з перспектывы Божага плану, то трэба падкрэсліць, што ў ім праявілася Яго бязмежная любоў да чалавека. Чынячы свайго адзінароднага Сына ўразлівым, Бог праявіў салідарнасць з усім чалавецтвам. Яго любоў не абмяжоўваецца тымі, хто нарадзіўся ў багатай і знатнай сям’і. Яна не залежыць ад легальнага і сацыяльнага статусу чалавека. У вачах Бога кожны з нас з’яўляецца найбольшай каштоўнасцю, створанай па Яго вобразу і падабенству асобай».

26.12.2017
Гамілія Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра на Імшы ва ўрачыстасць Нараджэння Пана

Мінскі архікатэдральны касцёл, 25 снежня 2017 г.


“Дай нам удзел у боскасці Твайго Сына, які прыняў нашу чалавечую натуру”, - надзвычайна прыгожая малітва Калекты, якой мы распачалі цэлебраваць Эўхарыстыю свята Божага Нараджэння, дапамагае зразумець і прыняць яго глыбокі сэнс. Бог захацеў прыняць на сябе нашу чалавечую натуру, каб раздзяліць з намі Яго боскае жыццё! Атаназій Александрыйскі, адзін з айцоў Касцёла, казаў пра гэта так: “Бог стаўся чалавекам, каб чалавек мог стаць Богам”.

 

Дарагія браты і сёстры, што Адам і Ева, спакусіўшыся падманам змея, спрабавалі “скрасці” ў Эдэмскім садзе, “з дрэва пазнання дабра і зла”, каб “быць як Бог”, Бог дорыць “бясплатна” кожнаму мужчыну і кожнай жанчыне: “Бог стаўся чалавекам, каб чалавек мог стаць Богам!” Бог хоча, каб мы былі, як Ён!

23.12.2017

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі  на свята Раства Хрыстовага 2017 года«Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі».

Гэтыя словы Анёлы спявалі ў Віфлееме, дзе ў яслях нарадзіўся Спрадвечны Сын Божы - Госпад і Збаўца наш Ісус Хрыстос. А мудрацы, якія з Усходу прыбылі ў Віфлеем, сведчылі, што для ўсіх людзей уласціва жаданне пазнаць Бога.  

Мы разумеем, што пазнанне Бога дасягае паўнаты ў святой Царкве, якая навучае, што Хрыстос нараджаецца, каб у сэрцах людзей “аднавіць раней адпалы вобраз Божы”. Таму тая ж святая Царква Хрыстовая заахвочвае нас супрацоўнічаць з усімі людзьмі добрай волі на полі сапраўднага дабра чалавека: міру, справядлівасці, салідарнай дапамогі найбольш патрабуючым – у матэрыяльнай і духовай сферы.

23.12.2017

“Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на свята Раства Хрыстовага 2017 г. ў г. Мінску

 

НЯДЗЕЛЯ, 24 снежня – Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 15:00 – Боская Літургія

гадз. 16:30 – Вячэрня Раства Хрыстовага

Дзяленне каляднай прасфорай, куцця

19.12.2017

Папа Францішак: «Падрыхтаваць прыйсце Пана ў трох паставах»«Хрысціянін, які сустрэўся з Езусам, не можа быць прарокам няшчасця, а становіцца сведкам і вестуном радасці», — сказаў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 17 снежня, у ІІІ нядзелю Адвэнту.

 

«У папярэднія нядзелі ў літургіі было падкрэслена, што значыць чуваць і ў чым канкрэтна заключаецца падрыхтоўка дарогі Пану. У гэтую трэцюю нядзелю Адвэнту, якая называецца “нядзеляй радасці”, літургія запрашае нас прасякнуцца духам, у якім усё гэта адбываецца, а менавіта радасцю», — звярнуў увагу Пантыфік.

5.12.2017

Брэст, 2 снежня 2017 г.

Слова Апостальскага Нунцыя архібіскупа Габрыеля (Пінтэра) на свяце берасцейскай парафіі 

Глыбокапаважаны Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек,

Шаноўныя святары візантыйскага і лацінскага абрадаў, дарагія пілігрымы Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі і вернікі гэтай парафіі,

Паважаныя прадстаўнікі гарадской улады,

 

Я з вялікім задавальненнем прыняў запрашэнне раздзяліць вашу радасць з нагоды святкавання парафіяльнага адпусту ў гонар святых братоў Апосталаў Пятра і Андрэя, пяцісотгоддзя выдання Бібліі на беларускай мове і чатырохсотгоддзя рэформы базыльянскага ордэна Мітрапалітам Язэпам Руцкім.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier