Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Папа Францішак напісаў прывітальны ліст украінскім грэка-католікам  


Папа Францішак напісаў прывітальны ліст украінскім грэка-католікамЯго Святасць Папа Рымскі Францішак моліцца за мір ва Украіне. Ён піша пра гэта ў прывітальным лісце да першаіерарха Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўнага Архіепіскапа Святаслава (Шаўчука).

 

«Я хачу сказаць, што я з вамі, што ў маіх малітвах і ўсім, што ўзношу кожны дзень да Бога, вы займаеце асаблівае месца», — напісаў папа Францішак. Святы Айцец запэўніў, што падчас кожнай Эўхарыстыі даручае Богу людзей, чыя кроў была праліта з-за варожасці паміж народамі ў многіх частках свету. «Шчыра прашу ва ўваскрослага Пана радасці і міру для маёй дарагой Украіны», — дадаў Папа.

 

Пантыфік у сваім лісце таксама спасылаецца на інфармацыю аб апошнім Сінодзе ўкраінскіх грэка-католікаў. Ён з пашанай згадвае памерлага ў мінулым годзе кардынала Любаміра Гузара. «Яго сведчанне з’яўляецца заахвочваннем да адказнасці, каб мы шчыра і велікадушна адказалі на прыклад стаўлення пастыраў, якіх Хрыстус даў нам і якія жылі жаданнямі Яго сэрца», — напісаў Папа.

 

З нагоды Божага Нараджэння, якое ўкраінскія грэка-католікі адзначалі 7 студзеня, Папа заўважыў, што гэта ўрачыстасць Божага святла, якое свеціць у цемры. Яно не пакладае канец ночы, не нішчыць яе цалкам, але нараджае новы світанак, у якім Бог пасяліўся сярод нашай змрочнай гісторыі.

 

«Няхай Яго пяшчота саграе нашыя сэрцы і дае нам надзею, няхай Яго прастата, якая абяззбройвае, распаліць у нас імкненне да паяднання і міру, а Яго непераможная любоў дасць нам волю даравання і новага пачатку», — напісаў Святы Айцец.

 

Паводле Catholic.by


12.01.2018

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier