Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


15.06.2020

Святкаванне ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста адбылося на плошчы перад Чырвоным касцёлам у МінскуУ нядзелю 14 чэрвеня на плошчы перад касцёлам святога Сымона і святой Алены ў Мінску адбылася Імша і Эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Цэлебрацыю ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.


З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў нашай краіны былі адменены.

 

У Мінску замест агульнагарадской працэсіі было вырашана правесці два адмысловыя Эўхарыстычныя набажэнствы.

14.06.2020

Казанне на Нядзелю ўсіх святых Беларускага народу а. Андрэя Буйніча. Ліда, 14 чэрвеня 2020 г.

 

12.06.2020

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста 2020МІНСК - св. Імша перад катэдральны саборам.

 
11 чэрвеня 2020, з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу перад уваходам у мінскі катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, на заканчэнне якой узначаліў Эўхарыстычную працэсію ў незвычайным фармаце.

 

Урачыстая святая Імша на плошчы перад галоўнай святыняй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабрала не менш за 250 вернікаў. З дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by да іх духоўна далучыліся яшчэ каля тысячы ўдзельнікаў.

11.06.2020

Урачыстасць Божага Цела ў Мінску A.D. 2020Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначаецца 11 чэрвеня, пройдзе без традыцыйных працэсій па вуліцах, аднак адмысловыя Эўхарыстычныя набажэнствы ў сталіцы ўсё ж такі адбудуцца ў незвычайным фармаце. 

 

У нядзелю 14 чэрвеня 2020 да св. Імшы і працэсіі перад Чырвоным касцёлам (у 11:00 гадз.) далучыцца грэка-каталіцкая парыфія св. Духа. 

 

Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая, з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі былі адменены працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў нашай краіны. У Мінску замест агульнагарадской працэсіі, якая штогод збірала тысячы ўдзельнікаў, было вырашана правесці два адмысловыя Эўхарыстычныя набажэнствы.

10.06.2020
Эстафета малітвы за медыкаў працягваеццаБлаславенне і духовая падтрымка Уладыкі Бенядыкта з Чыкага.

 

Асаблівае блаславенне для ўсіх удзельнікаў Эстафеты малітвы за медыкаў даслаў грэка-каталіцкі Ўладыка Бенядыкт (Алексійчук), праўлячы епіскап украінскай епархіі св. Мікалая ў Чыкага (США). У 1993-1995 гг. ён нёс душпастырскае служэнне ў парафіі ў Полацку (дзе пабудаваў храм св. Параскевы Полацкай) ды акармляў грэка-каталіцкія супольнасці ў шматлікіх гарадах Беларусі. Уладыка мае мэдычную адукацыю і перад навучаннем у семіннарыі ў Драгобычы працаваў як медработнік.

 

Далучаюся да вашай эстафеты малітвы за медыкаў і медработнікаў у дарагой майму сэрцу Беларусі. Дзякуйма Госпаду за іхнюю ахвярную працу” – выказаўся Ўладыка Бенядыкт у Viber.

8.06.2020

Малітва за медыкаў у горадзе доктара СкарыныУ нядзелю Пяцідзясятніцы, 7 чэрвеня 2020, у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку пачалася эстафета малітвы за медыкаў.

 

Урачыстую Літургію свята Зыходу Святога Духа (паводле юліянскага календара) у парафіяльным храме св. Параскевы Полацкай адслужылі апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) і настаяцель парафіі а. Аляксандр Шаўцоў.

8.06.2020

(Мц 10, 32-33, 37-38; 19, 27-30)

 

Што такое святасць? Хто такі святы чалавек?

 

Казанне а. Андрэя Буйніча на Нядзелю Усіх Святых. Нядзеля 7 чэрвеня 2020.

 

 

5.06.2020

Літургія анлайн: Нядзеля ўсіх святыхПростая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 07.06.2020, 11:00 беларускага часу.

 

Запрашаем далучыцца да Літургіі Нядзелі ўсіх святых анлайн! Проста перайдзіце па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=Gymz5b4P_cU

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзь з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

2.06.2020

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Расіі1 чэрвеня Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупа Джаванні Д’Аньелла.


Пра гэта афіцыйна паведаміла прэс-служба Святога Пасаду.

 

Арцыбіскуп Джаванні Д’Аньелла нарадзіўся 5 студзеня 1955 года ў горадзе Авэрса ў Кампаньі на поўдні Італіі. Святарскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 1978 года. 1 чэрвеня 1983 года як спецыяліст у галіне кананічнага права распачаў дзейнасць на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Бурундзі, Тайландзе, Ліване і Бразіліі.

 

Вярнуўшыся ў Ватыкан, займаў пасаду ў аддзеле па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту.

2.06.2020

Час Пяцідзесятніцы – час ЦарквыЧас малітвы за святароў.

 

З ініцыятывы ўдзельнікаў Багаслоўскай адукацыйнай праграмы “Гаразд”, з Панядзелка Святога Духа – 1 чэрвеня 2020, пачалася духоўная акцыя малітвы за святароў і семінарыстаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

Захоўваючы неабходныя санітарныя абмяжаванні колькасці ўдзельнікаў багаслужэнняў, малітва пачалася Боскай Літургіяй у храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

 

Пасля Літургіі прадстаўнікі праграмы “Гаразд” сабраліся на семінар, на якім коратка ўзгадалі Папу Яна Паўла ІІ і ягоную энцыкліку пра Духа Святога Dominum et Vivificantem (“Госпада і Жыццядаўцу”).


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier