Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Час Пяцідзесятніцы – час Царквы  


Час Пяцідзесятніцы – час ЦарквыЧас малітвы за святароў.

 

З ініцыятывы ўдзельнікаў Багаслоўскай адукацыйнай праграмы “Гаразд”, з Панядзелка Святога Духа – 1 чэрвеня 2020, пачалася духоўная акцыя малітвы за святароў і семінарыстаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

Час Пяцідзесятніцы – час ЦарквыЧас Пяцідзесятніцы – час ЦарквыЗахоўваючы неабходныя санітарныя абмяжаванні колькасці ўдзельнікаў багаслужэнняў, малітва пачалася Боскай Літургіяй у храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

 

Пасля Літургіі прадстаўнікі праграмы “Гаразд” сабраліся на семінар, на якім коратка ўзгадалі Папу Яна Паўла ІІ і ягоную энцыкліку пра Духа Святога Dominum et Vivificantem (“Госпада і Жыццядаўцу”).

 

Дух Святы кліча да святасці ўсіх хрысціянаў: святары закліканыя даць вернікам прыклад, што і сёння магчыма быць святым. У гэтай справе малітва вернікаў неабходная” – падсумаваў семінар архімандрыт Сяргей.


2.06.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier