Пошук

Каляндар

 

Эстафета малітвы за медыкаў працягваецца  


Эстафета малітвы за медыкаў працягваеццаБлаславенне і духовая падтрымка Уладыкі Бенядыкта з Чыкага.

 

Асаблівае блаславенне для ўсіх удзельнікаў Эстафеты малітвы за медыкаў даслаў грэка-каталіцкі Ўладыка Бенядыкт (Алексійчук), праўлячы епіскап украінскай епархіі св. Мікалая ў Чыкага (США). У 1993-1995 гг. ён нёс душпастырскае служэнне ў парафіі ў Полацку (дзе пабудаваў храм св. Параскевы Полацкай) ды акармляў грэка-каталіцкія супольнасці ў шматлікіх гарадах Беларусі. Уладыка мае мэдычную адукацыю і перад навучаннем у семіннарыі ў Драгобычы працаваў як медработнік.

 

Далучаюся да вашай эстафеты малітвы за медыкаў і медработнікаў у дарагой майму сэрцу Беларусі. Дзякуйма Госпаду за іхнюю ахвярную працу” – выказаўся Ўладыка Бенядыкт у Viber.

 

***

Словы падзякі за арганізацыю Эстафеты прыслалі шматлікія медыкі, медработнікі і вернікі розных канфесій:

 

У нашай цажкай працы - калі мы самі нават не можам прыйсці ў храм – вашая братэрская малітва за нас - гэта каштоўная форма салідарнасці” (Зміцер, Мінск).

 

Дзякуй Госпаду, што постаць доктара Скарыны натхіла на гэтую духоўную акцыю. Далучаюся да гэтай малітвы словамі Акафісту Францішка Скарыны ў гонар Імя Ісуса” (Яўген, Баранавічы).


10.06.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier