Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


31.08.2020
"Малітва мае ўсепераможную моц"Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае да малітвы за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца ў Беларусь.

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі кіруе зварот да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў, у якім заклікае іх да асаблівай малітвы за Бацькаўшчыну, Касцёл у Беларусі і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца на Радзіму.
30.08.2020
Замойскі сінод Унійнай Царквы – міжнародная кансультацыя ў Рыме26 жніўня 2020 споўнілася 300 год ад пачатку сінода Унійнай (Уніяцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай, што праходзіў ў г. Замасць (Zamość) з 26 жніўня па 17 верасня 1720. 26-30 жніўня 2020 г. у Рыме прайшла інтэрдысцыплінарна кансультацыя прысвячаная Замойскаму сіноду.

Сінод быў скліканы ўніяцкім мітрапалітам Львом Кішкам і праходзіў пад кірункам апостальскага нунцыя ў Рэчы Паспалітай Ераніма Грымальды (Girolamo Grimaldi). Займаўся сінод умацаваннем структур і форм душпастырства Уніяцкай Царквы ў духу Трыдэнцкага сабора Каталіцкай Царквы. (У сінодзе ўдзельнічаў і архібіскуп львоўскі Армяна-Каталіцкай Царквы Ян Табіяш Аўгустыновіч).
29.08.2020
ІСУС ХРЫСТОС ПОБАЧ УСІХ ПАЦЯРПЕЛЫХ29 жніўня 2020, свята "Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля" - дзень малітвы і посту. Шматлікія хрысціяне моляцця за пацярпелых у Беларусі ад насілля сілавікоў.

29 жніўня - у каляндары многіх хрысціянскіх Цэркваў гэта Успамін (або свята) "Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля", які пацярпеў за Праўду ад бязбожнага ўладара Ірада і ягонай каханкі. Гэта дзень малітвы і посту. Шматлікія хрысціяне ў Беларусі (і за мяжой) у гэты дзень - 29 жніўня 2020 моляцця за ўсіх пацярпелых ад насілля сілавікоў: арыштаваных, збітых амапаўцамі, нявінных людзей.
28.08.2020
Малітва за Беларусь перад Жыровіцкай Іконаў Багародзіцы ў Рыме28 жніўня 2020 года, у свята Успення Багародзіцы (паводле юліянскага каляндара), перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай, што шануецца у Рыме ў кафедральным храме Апостальскага экзархата для ўкраінскіх грэка-католікаў, вернікі маліліся за Беларусь і Беларускі Народ – у гэты час выпрабаванняў.

Па запрашэнні Апостальскага экзарха Высокадастойнага Уладыкі Дзянісія (Ляховіча) Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі візітатар БГКЦ Дастойны архімандрыт Сяргей (Гаек) – малітвы гучалі на беларускай ды ўкраінскай мове.
28.08.2020
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. Прыпавесць пра благіх вінаградароў. 30.08.20 10:00 паводле беларускага часу.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
27.08.2020
Біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе пратэст на дзеянні сілавых структур на тэрыторыі Чырвонага касцёлаГенеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе рашучы пратэст на дзеянні супрацоўнікаў сілавых структур, якія ўвечары 26 жніўня заблакавалі ўваход і выхад у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Іерарх папярэджвае дзяржаўныя ўлады Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва сілавых структур, што падобныя дзеянні з’яўляюцца недапушчальнымі і незаконнымі. Касцёл з’яўляецца святыняй Бога, якую могуць свабодна наведваць усе жадаючыя.

Блакаванне ўваходу і выхаду людзей супярэчыць гарантаванаму Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь праву грамадзянаў на свабоду сумлення і веравызнання, абражае пачуцці вернікаў і выходзіць за межы законаў чалавечых і Божых.
23.08.2020
За Беларусь і беларускі народАсаблівая малітва ў Берасці.

Паводле традыцыі ў жніўні кожнага года грэка-католікі Берасцейшчыны ўзгадваюць у малітве жахлівыя падзеі 1942 г. – арышт Экзарха беларускіх грэка-католікаў Антона Неманцэвіча (першыя дні жніўня 1942 г.) і карніцкія акцыі нямецкіх нацыстаў, што спалілі нэа-унійныя (уніяцкія) вёскі на Палессі.

Працягваючы шматгадовую традыцыю, у нядзелю 23 жніўня 2020 г. апостальскі візітатар беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў грэка-каталіцкую парафію ў Берасці і ў парафіяльнай капліцы адслужыў Боскую Літургію за Беларусь – у саслужэнні масцовага душпастыра а. Ігара Кандрацьева.
22.08.2020
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 23.08.20 10:00 паводле беларускага часу.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
21.08.2020
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым21 жніўня 2020 па просьбе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча яго прыняў міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Караеў.

Сустрэча пачалася з таго, што кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату і міністр акрэслілі сваё бачанне сённяшняй сітуацыі ў краіне з мэтай пошуку мірнага вырашэння крызісу ў грамадстве.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў занепакоенасць складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў і жорсткіх дзеянняў сілавых структур.
20.08.2020
Католікі Польшчы моляцца за Беларусь і збіраюць дапамогу пацярпелымМалітоўная ініцыятыва, распачатая маладымі католікамі з Гродна і беларускімім студэнтамі ў Польшчы, знаходзіць усё большую падтрымку ў суседняй краіне.

«Мы можам малітваю падтрымаць мірныя змены ў Беларусі, а таксама аказаць матэрыяльную дапамогу Касцёлу ў гэтай краіне, які дапамагае пераследаваным і іх сем’ям», — паведамляе ксёндз Лешэк Крыжа, кіраўнік групы Дапамогі Касцёлу на Усходзе пры Канферэнцыі Епіскапату Польшчы.

Словы святара перадае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier