Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Католікі Польшчы моляцца за Беларусь і збіраюць дапамогу пацярпелым  


Католікі Польшчы моляцца за Беларусь і збіраюць дапамогу пацярпелымМалітоўная ініцыятыва, распачатая маладымі католікамі з Гродна і беларускімім студэнтамі ў Польшчы, знаходзіць усё большую падтрымку ў суседняй краіне.

«Мы можам малітваю падтрымаць мірныя змены ў Беларусі, а таксама аказаць матэрыяльную дапамогу Касцёлу ў гэтай краіне, які дапамагае пераследаваным і іх сем’ям», — паведамляе ксёндз Лешэк Крыжа, кіраўнік групы Дапамогі Касцёлу на Усходзе пры Канферэнцыі Епіскапату Польшчы.

Словы святара перадае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

«Ужо на працягу некалькіх дзён штовечар а 20-й гадзіне мы молімся Ружанец у інтэнцыі мірных перамен у Беларусі», — дадае ксёндз Крыжа. З ініцыятывай такой малітвы выступілі маладыя людзі з Гродна, а ад іх яе перанялі беларускія студэнты, якія вучацца ў Польшчы. На сёння да супольнай малітвы далучыліся ўжо некалькі тысяч палякаў. Іх колькасць з кожным днём расце, і да малітвы пачынаюць далучацца людзі таксама ў іншых краінах Еўропы.

«Кожны з нас запрошаны да гэтай малітвы. Давайце створым супольную штодзённую прастору малітвы ў інтэнцыі Беларусі»,
— заклікае святар.

Ён дадае, што беларуская моладзь, якая цяпер жыве ў Польшчы, збіраецца на святыя Імшы ў інтэнцыі Беларусі. У бліжэйшы час урачыстая святая Імша ў гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца ў касцёле Найсвяцейшага Збаўцы ў Варшаве ў нядзелю 23 жніўня ў 18.30. Цэлебрацыя адбудзецца па-польску і па-беларуску. «Я ўзначалю цэлебрацыю, а ўсё іншае падрыхтуе беларуская моладзь, якая вучыцца ў сталіцы Польшчы», — інфармуе ксёндз Лешэк Крыжа.

Група Дапамогі Касцёлу на Усходзе таксама збірае сродкі для патрабуючых, якія пацярпелі ад пераследу.

Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

20.08.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier