Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
ЛІСТАПАДА |
Біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе пратэст на дзеянні сілавых структур на тэрыторыі Чырвонага касцёла
Іерарх папярэджвае дзяржаўныя ўлады Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва сілавых структур, што падобныя дзеянні з’яўляюцца недапушчальнымі і незаконнымі. Касцёл з’яўляецца святыняй Бога, якую могуць свабодна наведваць усе жадаючыя. Блакаванне ўваходу і выхаду людзей супярэчыць гарантаванаму Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь праву грамадзянаў на свабоду сумлення і веравызнання, абражае пачуцці вернікаў і выходзіць за межы законаў чалавечых і Божых. Біскуп Касабуцкі патрабуе неадкладна разблакаваць уваход і выхад з Чырвонага касцёла і не перашкаджаць нікому заходзіць у святыню і выходзіць з яе. Пратэст Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага падтрымлівае Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі. Іерархі выказваюць надзею на тое, што падобныя дзеянні сілавых структур на тэрыторыі святыняў больш ніколі не паўтарацца. Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з інцыдэнтам з удзелам супрацоўнікаў сілавых структур на тэрыторыі Чырвонага касцёла Паводле catholic.by |
|
27.08.2020
|






Сёньняшняе чытаньне:
