Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


16.09.2020
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 13.09.20 10:00 паводле беларускага часу.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
15.09.2020
Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч прыме біскупскае пасвячэнне16 верасня Антэ Ёзіч, тытулярны арцыбіскуп Цысы, прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусь, прыме біскупскае пасвячэнне ў нядаўна пабудаваным касцёле Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у Соліне (Харватыя).

Як паведаміла харвацкая рэдакцыя парталу Vatican News, сакрамэнт пасвячэння ў ступені епіскапату Антэ Ёзічу ўдзеліць Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін падчас урачыстай святой Імшы, якая распачнецца ў 10.00.

Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 г. у горадзе Трыль (Харватыя). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 28 чэрвеня 1992 г. як святар Спліт-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай дыпламатычнай акадэміі. З 1999 г. працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. З 2003 г. па 2009 г. быў сакратаром нунцыятуры ў Расіі. У 2009 г. стаў дарадцам нунцыятуры на Філіпінах.
11.09.2020
Прадстаўнік Папы Францішка наведвае БеларусьЗ 11 па 14 верасня пройдзе рабочы візіт у Рэспубліку Беларусь Сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Святога Пасаду арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера.

Пра гэта са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе БЕЛТА.

Увечары 11 верасня запланавана сустрэча міністра замежных спраў Беларусі У. Макея з арцыбіскупам Галахерам.

Паводле Catholic.by
6.09.2020
«Мы проста молімся за свой народ» У Мінску маліліся за пацярпелых на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі.

Увечары 5 верасня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены вялікая колькасць людзей узяла ўдзел у святой Імшы за пацярпелых, забітых і зняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі. Цэлебрацыю ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Да іх духоўна далучыліся яшчэ каля трох тысяч, якія глядзелі анлайн-трансляцыю набажэнства на партале Catholic.by.
4.09.2020
У Чырвоным касцёле адбудзецца святая Імша за пацярпелых, забітых і зняволеных падчас мірных акцый у БеларусіУ суботу 5 верасня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх пацярпелых, забітых і зняволеных падчас мірных акцый у Беларусі, а таксама іх родных і блізкіх.

Пачатак у 19.00.

Дзверы святыні на плошчы Незалежнасці адчынены для ўсіх. Не толькі католікі, але кожны вернік можа ўзяць удзел у святой Імшы або духоўна далучыцца да супольнай малітвы.

Паводле Catholic.by
3.09.2020
Грэка-католікі Мінска запрашаюць да малітвы за ЛіванЯго Святасць Папа Францішак заклікаў да малітвы і посту ў інтэнцыі Лівана ў бліжэйшую пятніцу, 4 верасня 2020 г.

Адказваючы на заклік Папы да салідарнасці з народам Лівана, накіраваны да вернікаў розных рэлігійных традыцый, у грэка-каталіцкім храме Цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе д. 6) будзе адслужана Боская Літургія і адмысловыя малітвы за Ліван, у бліжэйшую пятніцу, 4 верасня 2020 г., у 18:30.

Боскую Літургію ўзначаліць ераманах Лявонцій (Тумоўскі), які ў мінулым наведваў Ліван як пілігрым і даследчык усходніх манаскіх традыцый.

Малітва – праз заступніцтва св. Шарбеля – будзе духовай падтрымкай для жыхароў Лівана, радзімы разнастайных хрысціянскіх традыцый, ў сувязі з глыбокім унутраным крызісам, які перажывае краіна.

У заўпакойнай малітве будуць узгаданыя ахвяры трагічнага выбуха ў Бейруце ў жніўні гэтага года.
3.09.2020
Біскупы Еўропы салідарныя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам3 верасня на сайце Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), пленарная асамблея якой тры гады таму праходзіла ў Мінску, была апублікавана Адозва па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Адозва Прэзідыуму РКБЕ па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

З 31 жніўня Яго Эксцэленцыі Тадэвушу Кандрусевічу, арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які вяртаўся з паездкі ў Польшчу, дзе браў удзел у святкаваннях у гонар Маці Божай Чэнстахоўскай, перашкаджаюць вярнуцца на Радзіму.
3.09.2020
'Беларускія1-га верасня 2020 г. беларускія грэка-католікі пачалі Новы царкоўны год – паводле візантыйскай традыцыі. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года – гэта ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях.

Такой найбольш актуальнай - хаця не чаканай - інтэнцыяй для руплівай малітвы стаў сумны і болесны факт адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму архібіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня 2020 г.
2.09.2020
Дзень малітвы за Ліван заклікае правесці Папа 4 верасняПапа Францішак заклікаў вернікаў розных рэлігійных традыцый далучыцца да Дня малітвы і посту ў інтэнцыі Лівана. Ён пройдзе ў бліжэйшую пятніцу, 4 верасня.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец нагадаў, што мінуў месяц пасля трагічных выбухаў у Бейруце, у выніку якіх загінула вялікая колькасць жыхароў Лівана.

Ён выказаў словы падтрымкі ліванцам таксама ў сувязі з нестабільнасцю і глыбокім унутраным крызісам, які перажывае краіна.
2.09.2020
Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з забаронай на ўезд у Рэспубліку Беларусь арцыбіскупу Тадэвушу КандрусевічуКанферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказвае глыбокую занепакоенасць у сувязі з тым, што 31 жніўня 2020 г. пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы на пагранічным пераходзе Кузніца Беластоцкая – Брузгі Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.

Недапушчальна, што біскуп Каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца пастырам даручаных яму вернікаў, пазбаўлены магчымасці знаходзіцца ва ўласнай дыяцэзіі і несці ў ёй служэнне, даверанае яму Святым Айцом Францішкам.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier