Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:


22.11.2020

ПЕРАДКАЛЯДНЫ ПОСТ – ЧАС ДУХОВАЙ САЛІДАРНАСЦІЗавяршыўся першы  тыдзень Перадкаляднага посту паводле грэка-каталіцкага каляндара (15-21 лістапада), тыдзень асаблівай духовай салідарнасці з тымі, хто патрабуе малітоўнай падтрымкі.


Грэка-каталіцкія вернікі пасцілі ды маліліся за Беларусь, за святаслужыцеляў усіх хрысціянскіх канфесій у Беларусі ды за іх мужнае служэнне ў складаны, сумны час.

 

Напярэдадні гэтага Перадкаляднага посту, у суботу 14 лістапада 2020 – на пачатку цэлебрацыі св. Імшы ў Мінскай рыма-каталіцкай катэдры – Уладыка Юры (Касабуцкі) сказаў: "гэтая малітва — выраз салідарнасці, каб быць разам з усімі людзьмі, якія перажываюць сумныя часы; каб памаліцца за памерлага Рамана Бандарэнку, які стаў чарговай ахвярай тэрору, насілля ў нашай краіне". Грэка-католікі прынялі з удзячнасцю гэтыя словы, як пастырскі заклік да руплівай, няспыннай і нястомнай малітвы – праз заступніцтва Маці Божай Вострабрамскай, якая шануецца (16 лістапада) рыма-католікамі, грэка-католікамі, праваслаўнымі.  

21.11.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 22.11.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

21.11.2020

Завяршылася міжнародная канферэнцыя прысвячаная Замойскаму сіноду Уніяцкай ЦарквыУ рамках юбілею 300-годдзя Замойскага сінода (што праходзіў у г. Замасць (Zamość) з 26 жніўня па 17 верасня 1720), Папскі ўніверсітэт Яна Паўла ІІ у Кракаве арганізаваў 18-19 лістапада 2020 г. Міжнародную навуковую канферэнцыю на тэму “Спадчына Замойскага сінода 1720 – 2020: Выклікі і перспектывы”.

 

Галоўным арганізатарам і мадэратам Канферэнцыі быў а. прафесар Пшэмыслаў Навакоўскі СМ.

 

У двухдзённай Канферэнцыі было прэзентаваных 19 навуковых дакладаў даследчыкаў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Італіі - з розных навуковых дысцыплін: гісторыі, гісторыі культуры, права і кананічнага права, літургікі, тэалогіі. У сітуацыі пандэміі большасць дакладчыкаў і гасцей удзельнічала ў Канферэнцыі (уключна з дыскусіяй) ан-лайн.

20.11.2020

Супрацьстаяць распаўсюджванню пандэміі ў Беларусі медыкам дапамгае Дабрачыннае каталіцкае таварыства CaritasМінулы тыдзень у Беларусі адзначыўся значным павелічэннем выпадкаў захворвання COVID-19 сярод насельніцтва.

 

Беларускія медыкі гераічна працягваюць барацьбу з хваробай. Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стараецца ім у гэтым дапамагчы і па меры магчымасці забяспечыць усім неабходным.

З гэтай мэтай супрацоўнікі і валанцёры гэтага дабрачыннага каталіцкага таварыства працягваюць развозіць медыцынскую тэхніку і сродкі першай неабходнасці ў медыцынскія ўстановы нашай краіны.

 

Аднаразовыя маскі, халаты і камбінезоны, рэспіратары і рэцыркулятары, бактэрыцыдныя апрамяняльнікі, сродкі дэзінфекцыі, тэрмометры і флаўметры — вось далёка не поўны спіс таго, што Caritas перадае нашым медыкам.

20.11.2020

20-21 лістапада 2020 - з св. Янам Паўлам ІІ молімся аб абароне жыццяУ 100-годдзе легалізацыі абортаў у Савецкай Расіі хрысціяне Беларусі яднаюцца ў малітве, каб прасіць Бога аб прабачэнні за грахі супраць жыцця, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі.

 

У Беларусі гэтая малітва праходзіць кругласутачна: з вечара 20-га да вечара 21 лістапада. 

 

Супольная малітва для вернікаў грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска:

Субота, 21 лістапада, у 18:00, у храме парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6).  

- Боская Літургія і малітва аб пакаянні за грахі свае і ўсяго народу

19.11.2020

"За Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь!"Дні малітвы і посту яднаюць хрысціян і людзей добрай волі.

 

За Беларусь ужо доўгі час моляцца жыхары Беларусі (усіх канфесій) ды іхнія сябры ў розных краінах свету.

 

Тыдзень 16-22 лістапада 2020 з'яўляецца асаблівым часам:

"Грэка-католікі Беларусі пачалі Перадкалядны пост, таму для нас магчымасць салідарна далучыцца 18-20 лістапада да посту і малітвы "аб спыненні жорсткасці, насілля і праліцця крыві, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і", да чаго заклікаюць нас браты пратэстанты з евангельскіх Цэркваў - дар Хрыста, Які хоча "каб усе былі адно" (Ян 17:21) - сказаў архімандрыт Сяргей (Гаек) у час вячэрняй малітвы ў сераду 18 лістапада.

 

Больш таго, серада і пятніца у традыцыі ўсходніх Цэркваў (праваслаўнай і грэка-каталіцкай) - гэта дні посту.

Час супольнай малітвы за Беларусь 18-20 лістапада 2020 яднае хрысціянаў, а для людзей добрай волі - гэта час асэнсаваць і ўмацаваць любоў да Бацькаўшчыны.

18.11.2020

Евангельскія супольнасці Беларусі абвясцілі тры дні посту і малітвы за БеларусьЕвангельскія супольнасці Беларусі заклікалі ўсіх вернікаў узмацніць малітву за Беларусь і абвясцілі дні посту і малітвы з 18 па 20 лістапада.


З гэтай ініцыятывай выступілі Саюз евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь, Аб’яднаная Царква хрысціянаў веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь і Рэлігійнае аб’яднанне супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Яны заклікаюць усіх братоў і сясцёр у Хрысце маліцца аб спыненні жорсткасці, насілля і праліцця крыві, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і.

17.11.2020

Сто гадоў легалізацыі абортаўМалітва перапрашэння за грахі супраць жыцця пройдзе ў парафіях Беларусі.

 

18 лістапада 1920 года, дакладна сто гадоў таму ў Савецкай Расіі пастановай Народных камісарыятаў Аховы здароўя і Юстыцыі «Аб ахове здароўя жанчын» дазволена бясплатнае правядзенне абортаў у савецкіх бальніцах. Гэты закон закрануў ўсю былую Расійскую Імперыю, уключаючы сённяшнія тэрыторыі Беларусі, Украіны, Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. Гэты дзень з’яўляецца афіцыйным пачаткам распаўсюджвання па ўсім свеце «цывілізацыі смерці», як яе назваў Ян Павел II у сваёй энцыкліцы Evangelium Vitae.

 

Вядома ж, ідэя легалізацыі абортаў не з’явілася сто гадоў таму, бо ўжо ў канцы XIX стагоддзя ў некаторых краінах існавала больш ці менш легальная практыка абартавання зачатых дзяцей і распаўсюджвання кантрацэпцыі, пра што, на прыклад, ярка піша Эміль Заля ў сваім рамане «Пладавітасць». Але менавіта ў Расіі па выніках Пірагоўскага з’езда ўрачоў ў 1913 годзе дыскусія аб неабходнасці легалізацыі абортаў выйшла на новы ўзровень. Вынікам гэтай дыскусіі стала тое, што Уладзімір Ленін у сваім артыкуле з 1913 году «Працоўны клас і нэамальтузіянства» патрабуе безумоўнай адмены ўсіх законаў, якiя пераследуюць аборт або распаўсюджванне інфармацыі аб кантрацэпцыі, што ён і рэалізаваў, прыйшоўшы да ўлады ў 1917 годзе.

17.11.2020

У гэтым годзе да 100-годдзя легалізацыі абортаў у Савецкай Расіі абаронцы жыцця з Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Польшчы і іншых краін аб’яднаюцца ў малітоўным ланцужку з 18 па 21 лістапада 2020, каб горача прасіць Бога аб прабачэнні за грахі супраць жыцця, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі. 

 

У Беларусі гэтая малітва будзе кругласутачнай з вечара 20-га да вечара 21 лістапада.


Напярэдадні малітоўнай эстафеты запрашаем паглядзець анлайн матэрыял айца Андрэя Буйніча.

 

17.11.2020

Ян Павел ІІ і Царква ва Усходняй Еўропе: навуковы форум у Рыме“Кроў ад крыві вашай, косць ад косці вашай. Пантыфікат Яна Паўла ІІ і Царква ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”, - міжнародны форум пад такой назвай праходзіць 17 лістапада 2020 г. у Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.


Міжнародная навуковая канферэнцыя праходзіць у рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Папы Яна Паўла ІІ. Падчас яе пройдзе прэзентацыя аднайменнай кнігі аб адносінах Папы-Славяніеа да Царквы за жалезнай заслонай.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier