Пошук

Каляндар

 
субота
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Евангельскія супольнасці Беларусі абвясцілі тры дні посту і малітвы за Беларусь  


Евангельскія супольнасці Беларусі абвясцілі тры дні посту і малітвы за БеларусьЕвангельскія супольнасці Беларусі заклікалі ўсіх вернікаў узмацніць малітву за Беларусь і абвясцілі дні посту і малітвы з 18 па 20 лістапада.


З гэтай ініцыятывай выступілі Саюз евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь, Аб’яднаная Царква хрысціянаў веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь і Рэлігійнае аб’яднанне супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Яны заклікаюць усіх братоў і сясцёр у Хрысце маліцца аб спыненні жорсткасці, насілля і праліцця крыві, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і.

 

«Маліцеся за ўсіх людзей і за ўсіх, хто мае ўладу (пар. 1 Цім 2, 1–2), каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсць Вышэйшы Суддзя, якому ўсе мы дадзім адказ (пар. Рым 14, 12). Маліцеся, каб перамаглі правасуддзе і міласць.Маліцеся, каб народ навярнуўся праз Езуса Хрыста да Бога і ўзлюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім розумам, і бліжняга свайго, як самога сябе», — заклікаюць прадстаўнікі евангельскіх супольнасцяў у сваім звароце.

 

З гэтай мэтай яны прапануюць з серады па пятніцу аб’яднацца ў малітве з постам, маліцца на сходах і па дамах, спадзеючыся на Божую мудрасць і моц (пар. Дан 2, 20–21). У звароце прапануецца працягваць малітву з постам таксама ў наступныя дні, каб Пан Бог з’явіў сваю мудрасць і праўду.

 

Паводле: baptist.by / Падрыхтаваў: Мікола Гракаў / Catholic.by


18.11.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier