Пошук

Каляндар

 


15.03.2021
15 сакавіка Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць святога рэдэмптарыста Клімента ГафбауэраУ 1784 годзе, расчараваны духам ёзафінізму (ад імя імператара Ёзафа ІІ), што панаваў у Венскім універсітэце, Клімент адпраўляецца разам з таварышам-студэнтам Тадэем Гюблем у Рым. Там яны пазнаёміліся з рэдэмптарыстамі і сталі кандыдатамі да Кангрэгацыі. Пасля скарочанага тэрміну навіцыяту, 19 сакавіка 1785 года Клімент і Тадэй склалі зарокі, а 29 сакавіка іх высвецілі ў святары.

Пасля гэтага яны вяртаюцца ў Вену, спадзеючыся заснаваць там супольнасць рэдэмптарыстаў. Але гэта аказалася немагчымым з-за ёзафінісцкіх законаў, якія панавалі ў Аўстрыі, таму айцы на мяжы верасня і кастрычніка 1786 г. вырушаюць у напрамку Варшавы.
15.03.2021

15 сакавіка 2021 - ПАЧАТАК ВЯЛІКАГА ПОСТУ паводле юліянскага каляндараПаводле юліянскага (і нова-юліянскага) каляндара  ў панядзелак, 15 сакавіка 2021 - ПАЧАТАК ВЯЛІКАГА ПОСТУ.


Праваслаўным Братам і Сёстрам ў Беларусі ды вернікам БГКЦ, што Пасху будуць святкаваць паводле старога стылю: Шчыра жадаем Божага блаславення на гэты святы час.  


З малітвай +архім. Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі

14.03.2021

Восем гадоў з Папам Францішкам: статыстыка пантыфікату13 сакавіка 2013 года аргентынскі кардынал з італьянскімі каранямі Хорхэ Марыё Бэргольё быў абраны 266-м Папам, стаўшы першым наступнікам Пятра, які належыць да ордэна езуітаў, паходзіць з Амерыкі і які ўпершыню сярод сваіх папярэднікаў прыняў імя Францішак.


Як паведаміла ў дзень восьмай гадавіны яго абрання італьянская рэдакцыя парталу Vatican News, за гэты час Святы Айцец здзейсніў 25 паездак па Італіі, а Апостальскі візіт у Ірак стаў яго 35-м замежным падарожжам.

 

Такім чынам, калі выключыць мінулы год, на працягу якога з-за пандэміі каранавірусу былі адменены ўсе запланаваныя раней замежныя візіты, Папа Францішак штогод здзяйсняў амаль па пяць Апостальскіх падарожжаў за межы Італіі.

13.03.2021
8 гадоў таму быў выбраны Папа Францішак13 сакавіка 2013 на Рымскі Апостальскі Пасад быў выбраны аргенцінскі кардынал Jorge Mario Bergoglio (нар. 17 снежня 1936 у Буэнас-Айрэс). Ён прыняў імя ФРАНЦІШАК — як 266-ы Папа Рымскі. 
Літургічная інаўгурацыя пантыфіката - гэта значыць служэння Папы як біскупа Рыму мела месца ў свята св. Язпа - 19 сакавака 2013 г. на Плошчы св. Пятра ў Рыме.  

Тыдзень 13-19 сакавіка 2021 - добрая нагода да асаблівай малітвы за Папу Францішка ды Ягонае служэнне ў Паўсюднай Царкве (Ecclesia Catholica).
12.03.2021

Яшчэ пра айца Льва Гарошку — духоўнага і нацыянальнага адраджэнца Беларусі11 сакавіка 2021 споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння айца Льва Гарошкі — святара, інтэлектуала, грамадскага дзеяча і журналіста, шматгадовага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.


Дзейнасць айца Гарошкі, як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, не мае шырокага прызнання ў Беларусі, як і дзейнасць многіх іншых беларускіх святароў, якія працавалі на ніве духоўнага і нацыянальнага абуджэння народа. Аднак спадчына, пакінутая гэтым руплівым пастырам, заслугоўвае самай вялікай увагі.

 

На працягу жыцця айцец Леў Гарошка выдаў дзясяткі кніг па гісторыі, філасофіі, тэалогіі і мовазнаўстве, прапаведаваў, навучаў, спрыяў захаванню цікавасці да ўласных каранёў сярод беларусаў на Радзіме і за мяжой.

12.03.2021

У Вялікую пятніцу пройдзе штогадовы збор ахвяраванняў на падтрымку хрысціянаў Святой ЗямліПрэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанардо Сандры заахвочвае быць шчодрымі падчас збору ахвяраванняў на падтрымку хрысціянаў Святой Зямлі, якія па традыцыі збіраюцца ва ўсіх касцёлах свету ў Вялікую пятніцу.

 

Як нагадаў іерарх, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя парталу Vatican News, хрысціяне, якія жывуць на гэтых тэрыторыях, церпяць не толькі з прычыны войнаў, але таксама зведалі моцныя абмежаванні з прычыны пандэміі.

 

Па словах кардынала Прэфекта, з прычыны пандэміі вуліцы Ерузалема і іншых гарадоў Святой Зямлі апусцелі, там цалкам спыніўся рух пілігрымаў і турыстаў. Гэта негатыўна адбілася на жыцці хрысціянаў, якія страцілі працу і не маюць за што ўтрымліваць сем’і.

11.03.2021

Праваслаўная Царква прапануе ўстанавіць агульную для ўсіх хрысціянаў дату святкавання ВялікадняСтаршыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох з задавальненнем успрыняў прапанову ад Праваслаўнай Царквы аб устанаўленні агульнай для ўсіх хрысціянаў даты святкавання Вялікадня.


«Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянства. Таму было б прыгожым і важным знакам, калі б мы як хрысціяне мелі агульную дату для гэтага свята», — прыводзіць словы кардынала Курта Коха партал Deon.pl са спасылкай на швейцарскі партал kath.ch.

 

Як адзначыў старшыня ватыканскага ведамства, гэтае «жаданне вельмі па душы Папу Францішку і копцкаму Патрыярху Тавадрасу».

 

«Хоць устанавіць агульную дату Вялікадня будзе няпроста, аднак варта гэтым заняцца», — лічыць кардынал Кох.

11.03.2021

«Праз навальнiцы й нягоды»11 сакавіка 2021 спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння а. Льва Гарошкі, выбітнага душпастыра, педагога, даследчыка гісторыі ды кіраўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (з 1970 па 1977 г.). З гэтай нагоды прапануем архівальны тэкст а. Андрэя Буйніча пра гэтага выбітнага грэка-каталіцкага святара.


+++ 


Айцец Леў быў выбітным душпастырам, педагогам, даследчыкам гісторыі ды кіраўніком беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (з 1970 па 1977 гг..). Распавесьці сёньня пра яго вам, шаноўныя радыёслухачы, мне дапамагаюць біаграфічныя напрацоўкі Янкі Мойсіка ды Юрася Гарбінскага (за што ім вялікае дзякуй).

11.03.2021

Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі: братэрства — адказ на вайнуПадчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў Ватыкане ў сераду 10 сакавіка, Папа Францішак падзяліўся сваімі ўражаннямі ад здзейсненага ім Апостальскага падарожжа ў Ірак — на «зямлю Абрагама».


«Божы Провід пажадаў, каб гэта адбылося цяпер, як знак надзеі пасля гадоў вайны і тэрарызму і падчас суровай пандэміі», — цытуе Святога Айца беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

 

Пантыфік прызнаўся, што паездка напоўніла яго душу ўдзячнасцю Богу і ўсім тым, хто зрабіў яе магчымай. Увесь час, сказаў Папа, ён адчуваў моцнае пакаяннае значэнне гэтай пілігрымкі.

«Я не мог наблізіцца да гэтага мучаніцкага народа, да гэтага мучаніцкага Касцёла, не ўзяўшы на сябе ад імя Каталіцкага Касцёла крыж, які яны нясуць на працягу гадоў»,— патлумачыў Святы Айцец.

9.03.2021

“Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной” (Мц 16, 24).

(Можна ўключыць беларускія субтытры).

 

 


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier