Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СЬНЕЖНЯ
Нядзеля 29-я

СВЯТА БОГАЗ’ЯЎЛЕННЯ Ў МІНСКІХ ПАРАФІЯХ  


СВЯТА БОГАЗ’ЯЎЛЕННЯ Ў  МІНСКІХ ПАРАФІЯХ1. У Святы Вечар перад Багаз’яўленнем вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій сабраліся на Вячэрню і Літургію св. Васіля Вялікага ў капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзе 6.

СВЯТА БОГАЗ’ЯЎЛЕННЯ Ў  МІНСКІХ ПАРАФІЯХСлужбу ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні протапрасвітара Яўгена Усошына і а. Андрэя Абламейкі, душпастыра беларускіх грэка-католікаў у Вене і Празе. Спевам кіраваў а. Алесь Аудзеюк.

СВЯТА БОГАЗ’ЯЎЛЕННЯ Ў  МІНСКІХ ПАРАФІЯХПасля Літургіі адбыўся абрад Вялікага асвячэння вады.

У сам дзень свята Богаз’яўлення – Хрышчэння Гасподняга 6 студзеня ў 18:30 Літургію св. Яна Залатавуснага у капліцы цэнтра св. Язэпа адслужыў а. Алесь Аўдзеюк.

СВЯТА БОГАЗ’ЯЎЛЕННЯ Ў  МІНСКІХ ПАРАФІЯХ2. Вернікі парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, парафіі Святога Духа і парафіі св. Міколы Цудатворцы маліліся разам 6 студзеня 2011 г. у капліцы душпастырскага цэнтры на зав. Снежным 7.

Боскую Літургію і асвячэнне вады ўзначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей ў саслужэнні протапрасвітара Яўгена Усошына, а. Пахома (Кавалёва) і а. Алеся Шыбекі, душпастыра грэка-каталіцкай парафіі Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў г. Орша.

Вернікі трох парафій склалі сводны хор, які вельмі прыхожа спяваў святочныя літургічныя спевы.

У службе прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі мінскай міжпарафіяльнай групы, якая вярнулася з сёлетняй XXXIII Еўрапейскай сустрэчы моладзі (Тэзе), што праходзіла ў Ратэрдаме 28 снежня 2010 г. – 1 студзеня 2011.

“Хрышчэнне Гасподняе – гэта сапраўды Богаз’яўленне. Місію, якую на берагу Ярдана пачаў Ісус Хрыстос, сёння працягвае святая Царква. Яна нясе людзям веру, надзею і любоў. Да ўдзелу ў гэтай місіі веры, надзеі і любові запрошаны кожны хрысціянін. А гэтую місію трэба пачынаць ад любові таго, хто жыве побач з намі і патрабуе нашай дапамогі і нашай салідарнасці” – сказаў ў казанні архімандрыт Сяргей.

А а. Алесь Шыбека, які быў капеланам міжпарафіяльнай пілігрымкі ў Ратэрдам гаварыў у прамове пра практычныя аспекты сацыяльнага служэння Царквы.

7.01.2011

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.