Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > СВЯТА БОГАЗ’ЯЎЛЕННЯ Ў МІНСКІХ ПАРАФІЯХ
СВЯТА БОГАЗ’ЯЎЛЕННЯ Ў МІНСКІХ ПАРАФІЯХ7.01.2011. |
|
У сам дзень свята Богаз’яўлення – Хрышчэння Гасподняга 6 студзеня ў 18:30 Літургію св. Яна Залатавуснага у капліцы цэнтра св. Язэпа адслужыў а. Алесь Аўдзеюк. Боскую Літургію і асвячэнне вады ўзначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей ў саслужэнні протапрасвітара Яўгена Усошына, а. Пахома (Кавалёва) і а. Алеся Шыбекі, душпастыра грэка-каталіцкай парафіі Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў г. Орша. Вернікі трох парафій склалі сводны хор, які вельмі прыхожа спяваў святочныя літургічныя спевы. У службе прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі мінскай міжпарафіяльнай групы, якая вярнулася з сёлетняй XXXIII Еўрапейскай сустрэчы моладзі (Тэзе), што праходзіла ў Ратэрдаме 28 снежня 2010 г. – 1 студзеня 2011. “Хрышчэнне Гасподняе – гэта сапраўды Богаз’яўленне. Місію, якую на берагу Ярдана пачаў Ісус Хрыстос, сёння працягвае святая Царква. Яна нясе людзям веру, надзею і любоў. Да ўдзелу ў гэтай місіі веры, надзеі і любові запрошаны кожны хрысціянін. А гэтую місію трэба пачынаць ад любові таго, хто жыве побач з намі і патрабуе нашай дапамогі і нашай салідарнасці” – сказаў ў казанні архімандрыт Сяргей. А а. Алесь Шыбека, які быў капеланам міжпарафіяльнай пілігрымкі ў Ратэрдам гаварыў у прамове пра практычныя аспекты сацыяльнага служэння Царквы. Вярнуцца назад |