
У рамках сьвяткаваньня 280-х угодкаў каранацыі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы мінскі грэка-каталіцкі маладзёвы хор “Прасфара” запісаў CD пад назвай “Апякунку нашу песьняю славім” са сьпевам Акафісту перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай.
Акафіст служылі сьвятары: а. Пахом Кавалёў, а. Аляксандр Шаўцоў, а. Яўген Усошын.
Над тэкстам Акафісту працавалі: а. Алесь Аўдзяюк, а. Андрэй Крот, а. Сяргей Стасевіч.
Дыск выдадзены з блаславеньня Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргея Гаека.
* * *

Міжпарафіяльны грэка-каталіцкі хор “Прасфара” (кіраўнік Марыся Янушкевіч) быў створаны ў сьнежні 2006 году з ініцыятывы маладых вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы.
Сваім служэньнем удзельнікі хору імкнуцца наблізіць вернікам прыгажосьць і глыбіню візантыйскіх богаслужбаў.
“Прафара” ў перакладзе з грэцкай мовы – прынашэньне. “Сьпеў – гэта наша сьвядомая ахвяра ў служэньні Богу, Царкве і людзям” – напісана на дыску..
За дапамогу ў запісе дыску асаблівая падзяка належыць сп. Віктару Кісьценю.
Дыск “Апякунку нашу песьняю славім” можна прыдбаць за ахвяраваньні ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі.