Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны год > Акафіст перад Жыровіцкай Іконаю Багародзіцы запісаны на CD
Акафіст перад Жыровіцкай Іконаю Багародзіцы запісаны на CD9.09.2010. |
|
Акафіст служылі сьвятары: а. Пахом Кавалёў, а. Аляксандр Шаўцоў, а. Яўген Усошын. Над тэкстам Акафісту працавалі: а. Алесь Аўдзяюк, а. Андрэй Крот, а. Сяргей Стасевіч. Дыск выдадзены з блаславеньня Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргея Гаека. * * * Сваім служэньнем удзельнікі хору імкнуцца наблізіць вернікам прыгажосьць і глыбіню візантыйскіх богаслужбаў. “Прафара” ў перакладзе з грэцкай мовы – прынашэньне. “Сьпеў – гэта наша сьвядомая ахвяра ў служэньні Богу, Царкве і людзям” – напісана на дыску.. За дапамогу ў запісе дыску асаблівая падзяка належыць сп. Віктару Кісьценю. Дыск “Апякунку нашу песьняю славім” можна прыдбаць за ахвяраваньні ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Вярнуцца назад |