Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі
У Суботу, 17 кастрычніка 2026 года, пройдуць у Мінску Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі ераманаха Лявонція Тумоўскага MSU, прызначанага 14 верасня 2026 года рашэннем Папы Льва XIV.
Абрад уводзінаў здзейсніць Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Высокадастойны Архібіскуп Іньяцыё Чэффаліа.
Боскую Літургію ўзначаліць Апостальскі Адміністратар ераманах Лявонцій.
Гэта літургія будзе таксама нагодаю падзякаваць Архімандрыту Сяргею Гаеку за ягонае шматгадовае служэнне ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве.
Боская Літургія пачнецца ў 11:00 гадзін у капліцы Рымска-каталіцкай парафіі св. Яна Хрысціцеля (ксяндзоў Салезіянаў) па вул. Плеханава д. 28-1
|