Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі

Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі


Учора, 11:28.

Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у БеларусіУ Суботу, 17 кастрычніка 2026 года, пройдуць у Мінску Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі ераманаха Лявонція Тумоўскага MSU, прызначанага 14 верасня 2026 года рашэннем Папы Льва XIV.

 

Абрад уводзінаў здзейсніць Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Высокадастойны Архібіскуп Іньяцыё Чэффаліа.

Боскую Літургію ўзначаліць Апостальскі Адміністратар ераманах Лявонцій.

 

Гэта літургія будзе таксама нагодаю падзякаваць Архімандрыту Сяргею Гаеку за ягонае шматгадовае служэнне ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве.

 

Боская Літургія пачнецца ў 11:00 гадзін у капліцы Рымска-каталіцкай парафіі св. Яна Хрысціцеля (ксяндзоў Салезіянаў) па вул. Плеханава д. 28-1


Вярнуцца назад